Грамадства

Недалёка ад плошчы Перамогі плануецца знесці частку будынкаў, каб пабудаваць новы квартал

У цэнтры Мінска плануюць знесці частку забудовы, на месцы якой узвядуць жылыя дамы і іншыя аб'екты. Рэалізоўваць ідэю плануюць у два этапы: першы — да 2025-га, другі — 2026-2030 гадоў. Прапануецца перабудаваць участак на плошчы 97,7 га, паведамляюць «Мінск-навіны». З 18 красавіка да 12 мая пройдзе грамадскае абмеркаванне. 

Вулічна-дарожная сетка

У склад другога транспартнага кальца прапануецца ўключыць часткі вул. Ванеева, Радыяльная і Сталетава. На ўчастку, дзе другое кальцо перасякаецца з першым транспартным, хочуць пабудаваць дарожную развязку ў двух узроўнях лінейнага тыпу.

Вуліцу Уральскую падоўжаць да Смаленскай. Перасячэнне апошняй і Захарава зробяць у выглядзе кальцавой плошчы. Вуліца Казлова захавае функцыю магістральнай вуліцы агульнагарадскога значэння. Не закрануць змены і праезную частку вуліцы Першамайскай. Вул. Чапаева пашыраць за кошт ліквідацыі аўтастаянкі. Трамвайную лінію захаваюць.

Дэталёвы план прадугледжвае добраўпарадкаванне і даданне новых праектаваных вуліц да Антонаўскай, Іванаўскай, Нагорнай, Слясарнай, Саламянай.

Падрабязная карта

Што знясуць

Праектам прапануецца знесці частку вытворчай забудовы агульнай плошчай 110,49 тыс. м2 — аўтобусны парк № 4, Мінскі маргарынавы завод, склады і іншыя будынкі. Будынкі Мінскага інструментальнага завода на вул Чапаева і «Мінскбуда» на вул. Антонаўскай пераробяць у шматфункцыянальныя грамадскія комплексы.

На месцы аб'ектаў, якія пойдуць пад знос, узвядуць жылыя дамы з памяшканнямі грамадскага прызначэння, установы адукацыі і не толькі.

Што пабудуюць

Падрабязная карта

Плануецца захаваць шматкватэрны жыллёвы фонд плошчай 70,7 тыс. м2 (1486 кватэр), а таксама жыллёвы фонд інтэрнатаў — 416 пакояў, а гэта 11,2 тыс. квадратаў.

Узвядзеннем шматпавярховікаў будзе займацца ЗАТ «Совавто Інвест». Праект прадугледжвае будаўніцтва жылля з агульнай плошчай кватэр 107, 8 тыс. м2.

Новыя будынкі з'явяцца:

на перасячэнні Казлова і Платонава — 28,0 тыс. м2 і 38,2 тыс. м2;

каля сквера імені Сімона Балівара — 31,6 тыс. м2;

Андрэеўскай — Захарава — 10,0 тыс.м2.

Цяпер на тэрыторыі, якую прапануецца перабудаваць, размяшчаецца 81,9 тыс. м2 жылля і пражывае 4 тыс. чалавек. Да 2025 года плануюць пабудаваць яшчэ 107,8 тыс. м2, што паспрыяе павелічэнню колькасці насельніцтва ў два разы. Яго шчыльнасць узрасце з 243 да 296 чалавек на гектар, а кватэр стане 3 144 замест 1486.

Таксама прадугледжваецца ўзвядзенне дамоў па індывідуальных праектах, але з улікам агульнай канцэпцыі аб'ёмна-прасторавай арганізацыі тэрыторыі, гістарычнай забудовы на вул. Першамайскай і Чапаева.

Больш падрабязна азнаёміцца з прапанаванымі зменамі можна тут.

Заўвагі і прапановы па праекце прымаюцца арганізатарам у пісьмовым выглядзе на адрас: 220088, г. Мінск, вул. Захарава, 53, каб. 315. Можна даслаць ліст на адрас электроннай пошты [email protected] з пазнакай «грамадскае абмеркаванне».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе14

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток1

Беспілотнік атакаваў консульства ЗША ў Дубаі ВІДЭА

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах10

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць