Журналіст таксама адзначыў, што «існуе разыходжанне паміж датай фота 15.04 і датай затаплення 14.04».
Адно з фота зробленае з карабля, які, верагодна прыбыў на дапамогу флагману Чарнаморскага флота. На ім відаць, што крэйсер нахіліўся на левы бок.
«Я не магу праверыць сапраўднасць, але гэта крэйсер класа «Слава», і я не думаю, што хто-небудзь з іх з іх быў знішчаны такім чынам».
Таксама над палубай бачныя дзве крыжаваныя струі вады — гэта можа сведчыць аб тым, што так альбо спрабавалі патушыць пажар, альбо маглі адпампоўваць з трумаў ваду, выкарыстоўваючы пажарныя гідранты як помпы.
OSINTtechnical таксама лічыць, што «Масква» гарэла ўнутры, перш чым затануць, таму што з большасці бачных ілюмінатараў бачны моцны дым.
Украіна сцвярджае, што падбіла «Маскву» ракетамі «Нептун». Расія прызнала, што карабель затануў, але кажа, што гэта адбылося пасля пажару і шторму.