Улада55

У Беларусі жыве 9 662,9 тыс. чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі за студзень—ліпень 2009 года зменшылася на 12,9 тыс. у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Колькасць насельніцтва Беларусі за студзень—ліпень 2009 года зменшылася на 12,9 тыс. у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, на 1 жніўня ў краіне пражывалі 9 млн. 662,9 тыс. чалавек.

У Мінску за разгляданы перыяд колькасць насельніцтва павялічылася на 25,1 тыс. чалавек — з 1 млн. 814,5 тыс. да 1 млн. 839,6 тыс. чалавек.

У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся.

Так, у Гомельскай вобласці на 1 жніўня 2009 года налічвалася 1 млн. 462,6 тыс. жыхароў (на 1 жніўня 2008 года — 1 млн. 466,3 тыс.), у Мінскай — 1 млн. 449,1 тыс. (1 млн. 459,9 тыс.), Брэсцкай — 1 млн. 431,3 тыс. (1 млн. 435,1 тыс.), Віцебскай — 1 млн. 260,9 тыс. (1 млн. 268,8 тыс.), Магілёўскай — 1 млн. 119,1 тыс. (1 млн. 126,4 тыс.), Гродзенскай — 1 млн. 100,3 тыс. (1 млн. 104,8 тыс.).

За сем месяцаў у краіне нарадзілася 63 тыс. 732 дзіцяці (на 2 тыс. 40 больш у параўнанні са студзенем—ліпенем 2008 года), памерлі — 79 тыс. 722 чалавекі (на 834 больш).

У гэты ж перыяд у краіну прыбылі 11 тыс. 282 чалавекі, паехалі — 4 тыс. 256. Міграцыйны прырост склаў 7 тыс. 26 чалавек.

У студзені—ліпені гэтага года ў параўнанні з гэткім жа леташнім перыядам колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 8,6% (да 39 тыс. 936), колькасць скасавання шлюбаў скарацілася на 5,6% (19 тыс. 633).

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес68

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці1

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес68

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць