Свет4343

Аліеў заявіў, што Азербайджан быў калоніяй у складзе СССР

«Мы былі часткай СССР, рэспублікай, так, але бяспраўнай».

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: azertag.az

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што разглядае знаходжанне рэспублікі ў складзе Расійскай імперыі і СССР як каланіяльны перыяд, піша Moscow Times.

«Мы былі каланізаваныя ў XIX стагоддзі. Потым знаходзіліся ў складзе Савецкага Саюза, дзе не мелі незалежнасці. Мы былі часткай СССР, рэспублікай, так, але бяспраўнай. У нашай гістарычнай памяці захавалася разуменне таго, што значыць быць калоніяй, а потым стаць свабоднай дзяржавай», — сказаў Аліеў на IV Шушынскім глабальным медыяфоруме.

Паводле яго слоў, у савецкія гады з Азербайджана «вывозіліся мільярды тон нафты», аднак пасля распаду СССР краіна сутыкнулася з дэфіцытам электраэнергіі і дагэтуль вымушана ліквідаваць экалагічную шкоду, нанесеную інтэнсіўнай здабычай нафты.

Аліеў таксама адзначыў, што пасля 1991 года многія ў Расіі прадказвалі хуткі крах былых саюзных рэспублік, спасылаючыся на іх няздольнасць самастойна забяспечваць сябе, аднак гэтыя прагнозы не спраўдзіліся.

«Усе яны жывуць нармальным жыццём», — сказаў ён, дадаўшы, што сам Азербайджан за 30 гадоў незалежнасці ператварыўся ў «сярэднюю дзяржаву».

Адказваючы на пытанне пра Украіну, Аліеў зноў паўтарыў, што яна не павінна згаджацца на акупацыю, і падкрэсліў, што Азербайджан нязменна падтрымлівае яе тэрытарыяльную цэласнасць.

Падобныя ацэнкі савецкага перыяду Аліеў выказвае не ўпершыню. Раней ён называў уваходжанне Азербайджана ў склад СССР вынікам акупацыі і сцвярджаў, што гэта перашкодзіла рэспубліцы стаць паўнавартаснай дэмакратычнай дзяржавай.

Пры гэтым у савецкія гады Азербайджанскую ССР доўгі час узначальваў бацька цяперашняга прэзідэнта Гейдар Аліеў: з 1969 да 1982 года ён быў першым сакратаром ЦК Кампартыі рэспублікі, а затым да 1987 года займаў пасаду першага намесніка старшыні Савета Міністраў СССР.

Каментары43

  • Cd
    13.07.2026
    Праўда ад Аліева.
    Цалкам адрозніваецца ад калоніі макуртастана лукі дзе манкурт лука не мае ўласнай гісторыі, а падведзена ўсе пад патрэбы і погляды мацквы.
  • Беларусы таксама
    13.07.2026
    Усе так, не адзін Азербайджан, у рабстве ў арды.
  • правильно
    13.07.2026
    Всё правильно заявил, но, Алиев не лукашенко.....

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць