Даляр сёння падаражэў адразу на восем капеек, расійскі патаннеў на 23 капейкі
На таргах у Мінску 26 мая даляр падаражэў на 8,45 капейкі да 2,5432 беларускага рубля. Перад гэтым даляр ставіў антырэкорды, учора апусціўшыся да шасцімесячнага мінімуму.

Еўра падаражэў на 6,3 капейкі да 2,6454
Расійскі рубель патаннеў адразу на 23,34 капейкі да 4,1545 беларускага за 100 адзінак. Учора расійскі паставіў чарговы рэкорд — 4,3879. Ён даражэў штодня з мінулага аўторка.
Падаражэнне даляра і еўра адбылося пасля ўчорашняга іх росту на маскоўскай біржы пасля інфармацыі, што Цэнтрабанк моцна знізіць ключавую стаўку. Сёння яна была зніжана з 14 да 11 працэнтаў.
Таргі працягваюцца.
Каментары