Аўто

На велазаводзе ў Мінску выпусцілі электрычны мікракар за 9900 даляраў. Але ён не зусім беларускі

Мінскі мотавелазавод выпусціў электрамабіль, дакладней, электрычны квадрыцыкл. Пакуль гэта доследны ўзор, які яшчэ праходзіць выпрабаванні і дапрацоўку, пры гэтым яго ўжо можна купіць, паведамляе Zerkalo.io.

Фота: ABW.by

Квадрацыкл мае электрарухавік на 4 кВт, размешчаны ззаду пад багажнікам (даволі ўмоўным, ён з'яўляецца, калі скласці заднія сядзенні). Спераду ў яго літый-іённы акумулятар на 8 кВт*г, запас ходу чакаецца на ўзроўні 120-150 км, але пакуль гэта не дакладна. Зараджаецца машына за 6-8 гадзін ад разеткі, заяўлены расход энергіі — 6 кВт*г/100 км. У квадрыцыкле ёсць электраўзмацняльнік руля, кандыцыянер, мультымедыйная сістэма, камера задняга віду і іншыя «выгоды». Маса машыны складае каля 463 кг, піша ABW.by

Фота: ABW.by

Як патлумачылі журналістам супрацоўнікі завода, квадрыцыкл — беларуска-кітайскае тварэнне, прывезенае з-за мяжы, гэта доследны ўзор, у ім яшчэ дапрацоўваюць некаторыя аспекты, машына яшчэ не сертыфікаваная ў Беларусі. Тым, хто купіць гэты транспартны сродак, трэба будзе рэгістраваць яго ў ДАІ, для кіравання, хоць гэта і квадрыцыкл, патрэбныя правы катэгорыі «В». Хуткасць яго руху на дарогах агульнага карыстання не павінна перавышаць 60 км/г.

Фота: ABW.by

Пры гэтым машыну ўжо гатовыя прадаваць. Прадпрыемства прапануе замовіць яе за 9900 даляраў з 50-адсоткавай перадаплатай, пры гэтым можна будзе назіраць за зборкай свайго асобніка, а праз год эксплуатацыі пакупніку абяцаюць «кэшбэк» у 20% ад кошту. У працэсе лакалізацыі машыну маюць намер зрабіць таннейшай.

Цяпер квадрыцыкл называецца проста — M1NSK.

Аднак, як высветлілася, беларускім гэты аўтамабіль можна назваць толькі вельмі ўмоўна.

Як выявіў The Village, ён з'яўляецца поўнай копіяй мікракара Eleksa CityBug. Гэта электрычны аўтамабіль кітайска-афрыканскага паходжання. Eleksa — паўднёваафрыканская кампанія з офісам у Прэторыі, якая выпускае самыя розныя тыпы электрычных транспартных сродкаў, пачынаючы ад скутараў і мотаблокаў. Але сама вытворчасць машын размешчаная ў Кітаі ў правінцыі Шаньдун.

Eleksa CityBug. Фота: topauto.co.za

У ПАР продажы Eleksa CityBug пачаліся ў канцы 2021 года, і журналісты празвалі яго «самым танным электракарам Афрыкі». Кошт яго складае 230 тысяч рэндаў (каля 14 тысяч даляраў). Аўтамабіль прадаецца і на іншых рынках, у тым ліку ва Уругваі, Вялікабрытаніі, Германіі і некаторых іншых еўрапейскіх краінах. Ён сертыфікаваны ў Еўрасаюзе як цяжкі электраквадрыцыкл.

Дадамо: мяркуючы па фота, M1NSK з'яўляецца нават не копіяй Eleksa CityBug, а фактычна ім самім. На рулі і капоце квадрыцыкла, вырабленага на «Мотавелазаводзе», красуецца лагатып паўднёваафрыканскага брэнда.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак9

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Будаўніка, які доўгі час жыў у Расіі, асудзілі ў Віцебску за палітыку. А цяпер абвясцілі «тэрарыстам»1

У Віцебскай вобласці затрымалі за ноч 11 чалавек за крадзеж каўбасы — яе выкідвалі праз акно7

«Пабачыў курс і ціха заплакаў». Што беларусы робяць з танным далярам?6

Беларуска папулярызуе альшанскі дыялект — паслухайце, як ён гучыць29

У мінскіх крамах прадаецца азіяцкая садавіна амаль за 120 рублёў2

«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?13

Трамп націснуў чырвоную кнопку ў сябе на стале. І патлумачыў, навошта гэта зрабіў7

Колькасць насельніцтва планеты сістэматычна заніжаецца — навукоўцы2

Зяленскі: З Трампам абмяркоўвалі перадачу ЗША Запарожскай АЭС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак9

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць