Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Пячэнне з шакаладам — лёгкі і смачны хатні дэсерт

Гэтае пячэнне смачнае з белым шакаладам. Але яго можна гатаваць і з любым іншым шакаладам.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць пячэнне з белым шакаладам, вам спатрэбіцца:

  • 130 грамаў масла,
  • 150 грамаў цукровай пудры,
  • 100 грамаў цукру, лепш карычневага,
  • 1 чайная лыжка ванільнага экстракту,
  • 1 вялікае яйка + 1 яечны жаўток,
  • 275 грамаў мукі,
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніка,
  • палова чайнай лыжкі харчовай соды,
  • палова чайнай лыжкі солі (лепей браць дробную соль),
  • 220 грамаў дробна нарэзанага шакаладу.
  1. Вазьміце масла (каб цёплае было, мяккае), цукар і ваніль і з дапамогай міксера ці іншым спосабам ўзбівайце іх разам 3—4 хвіліны, пакуль сумесь не пасвятлее і не стане па кансістэнцыі як узбітыя вяршкі. Дадайце яйка і жаўток і ўзбівайце сумесь яшчэ хвіліну, пакуль яна не стане аднароднай. Дадайце муку, разрыхляльнік, соду і соль. Змешвайце сумесь на нізкай хуткасці да аднароднага стану, потым дадайце ў яе белы шакалад і зноў усё асцярожна перамяшайце.
  2. Засцяліце вялікую бляху паперай для выпякання. З дапамогай звычайнай лыжкі ці лыжкі для марожанага падзяліце цеста на 14 шарыкаў і выкладзіце іх на бляху. Пакіньце цеста ў халадзільніку на 3 гадзіны ці, у ідэале, на нач. Калі вельмі спяшацца, можна паставіць цеста ў маразільную камеру на 15 хвілін, але такі варыянт горшы.
  3. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Выпякайце печыва партыямі па 5—6 штук і пакідайце паміж пячэннем на блясе дастаткова месца, бо яно пры выпяканні павялічваецца ў памерах. Выпякайце печыва па 12—14 хвілін, пакуль краі печыва не стануць цвердымі, сярэдзіна пры гэтым хай застаецца крыху мяккай, бо печыва зацвярдзее пасля прыгатавання. Перад падачай печыва трэба трохі астудзіць.

Рыба-фіш, гусіныя шыйкі і пірожныя вожыкі: Міхля Сінаеўна і яе кухня

Самы небяспечны сыр у свеце, унутры якога звіваюцца жывыя лічынкі: вось дзе яго знайсці

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць