У Гомельскай вобласці міліцыя выйшла на спартовае свята з літарай Z і расійскай сімволікай паралельна з беларускай
У Буда-Кашалёўскім раёне прайшоў «Дзень здароўя» з удзелам 18 каманд. На спартакіядзе прысутнічала і кіраўніцтва раёна, паведамляе мясцовая газета. На трывіяльным для беларускага райцэнтра мерапрыемстве мясцовая міліцыя пазіравала з літарамі Z і V — сімваламі расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Літары Z і V буда-кашалёўскія міліцыянеры расшыфроўваюць як «Zадачу Vыполним».
Гэта не першы выпадак, калі лукашэнкаўскія сілавікі выкарыстоўваюць расійскую мілітарысцкую і шавіністычную сімволіку ў падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Раней ГУБАЗіК у сваім тэлеграм-канале публікаваў фоты палітвязняў на фоне літар Z і V.
Па кепках каманды міліцыі можна заўважыць расійскі сцяг побач з чырвона-зялёным.

Мясцовыя міліцыянеры, дарэчы, сталі пераможцамі гэтай спартакіяды. Кіраўніцтва раёна ўрачыста ўручыла калектыву РАУС кубак.
-
У Чачэрску правялі паказальны суд над маладзёнамі, якія сарвалі чырвона-зялёны сцяг
-
«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук
-
«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай
Каментары