Кіно

«Стары» — сямісерыйны дэтэктыўны трылер з зорным складам. Крытыкі ў захапленні

Шпіёнскі жанр настолькі выезджаны, што можна падумаць: у ім не можа быць нічога новага. Але «Стары» абвяргае гэтыя чаканні дзякуючы зорнаму спалучэнню Джэфа Брыджэса і Джона Літгау. Фармат абмежаванага серыяла — гэта таксама «фішка»: вы здолееце паглядзець усю гісторыю цалкам і не давядзецца гадамі чакаць новых сезонаў.

Фота: SpikyTV

Аператыўнік ЦРУ Дэн Чэйз (яго грае Брыджэс) ва ўцёках ужо шмат гадоў па прычынах, якіх мы спачатку не ведаем, але узгадваем разам з ім напрацягу серыяла. Біл Хек грае Чэйза ў маладосці, калі ён ўдзельнічаў у сакрэтных аперацыях на Блізкім Усходзе, піша CNN.

Патрабуецца многае, каб зноўку ўвесці яго ў строй, але ён гатовы да гэтага, а стомлены ад жыцця шэф ЦРУ Гаральд Харпер, якога выконвае Літгау, выдатна разумее, што дастаць яго будзе складаней, чым мяркуюць падначаленыя. Харпер вельмі падобны на шэрыфа Нотынгема з класічнага фільма «Робін і Мэрыян» 1976 года, якому даручана знайсці персанажа, але які не атрымлівае задавальнення ад гэтай перспектывы і раздражнёны маладымі гарачымі галовамі, на якія ён павінен пакласціся.

«Ты не той хлопец, якім сябе памятаеш», — папярэджвае Харпер Чэйза па тэлефоне, спадзеючыся пазбегнуць горшага.

Гэта так, але ён па-ранейшаму вынаходлівы і вельмі небяспечны, разам са сваімі вернымі сабакамі, і гэта высвятляюць тыя, хто пасланы яго нейтралізаваць. Сапраўды, у фільме «Стары» ёсць надзвычайна жорсткая сцэна бойкі, збольшага таму, што ў ёй няма нічога прыгожага або харэаграфічнага. Калі Чэйз папярэджвае сваю дачку: «Ты не ведаеш, якімі выродлівымі могуць стаць гэтыя рэчы, калі яны становяцца выродлівымі», ён не жартуе.

Фармат абмежаванага серыяла цягне за сабой некаторыя агаворкі, уключаючы той факт, што серыял не спяшаецца пераходзіць да сутнасці справы ў чатырох першых эпізодах, уключаючы абыходны манеўр з удзелам Эмі Брэнеман ў ролі нявіннага сведкі, уцягнутага ў гэты небяспечны свет.

Тым не менш, Брыджэс, чые праблемы са здароўем і барацьба з ракам у рэальным жыцці дадаюць даволі горкае адценне ў тое, што вы бачыце на экране, вельмі моцны ў ролі састарэлага шпіёна — Джэйсан Борн, калі б ён пражыў досыць доўга, каб стаць чальцом Асацыяцыі амерыканскіх пенсіянераў.

У сцэнары няма нічога асабліва новага, але гэтага і не трэба. Бо хоць Чэйз, магчыма, ужо не той хлопец, якім сябе памятае, ва ўтрыманні ўвагі аўдыторыі, Брыджас і Літгаў перадаюць «Старога» ў добрыя рукі.

Цяпер да прагляду даступныя тры першыя серыі, а серыял выйдзе цалкам да канца ліпеня (па серыі раз на тыдзень).

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,5/10 (першая серыя асобна — 9.1/10).

Rotten Tomatoes — 94%.

«Будзе балець» — шчыры і эмацыйны серыял пра медыцыну. Вельмі добры 

Netflix афіцыйна праанансаваў другі сезон серыяла «Гульня ў кальмара». Хто з герояў вяртаецца?

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад «Белвеста» і праблемы з вяртаннем грошай7

Еўрасаюз выдзеліў грошы на падтрымку «Радыё Свабода»4

Рубіа: Трамп не пайшоў ні на якія саступкі Пуціну6

Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам7

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць