Грамадства77

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая

Аператар мабільнай сувязі МТС падзяліўся статыстыкай мінулых майскіх святаў і высветліў, якія архітэктурныя помнікі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей Беларусі, піша Office Life.

Камянецкая вежа

«Мабільны» рэйтынг склалі з дапамогай тэхналогіі абязлічаных звестак. У топ-20 тых месцаў, якія найбольш «пампаваліся», увайшлі архітэктурныя ансамблі, помнікі Другой сусветнай вайны і месцы паломніцтваў.

Лідарам «мабільнага» рэйтынгу стала Камянецкая вежа пад Брэстам. Менавіта каля гэтай славутасці турысты генеравалі больш за ўсё трафіку, адпраўляючы фота і відэа знакавага месца. У майскія выхадныя вежа адзначылася трафікам у 138 Гб у дзень.

У топ-5 таксама трапілі:

  • мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (133 Гб);
  • мемарыяльны комплекс «Курган Славы» (123 Гб);
  • замкавы комплекс «Мір» (104 Гб);
  • гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» (100 Гб).

Далей месцы з 6-га па 20-е размеркаваліся так:

  • Лідскі замак (100 Гб);
  • Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (85 Гб);
  • Сафійскі сабор у Полацку (69 Гб);
  • Барысаглебская царква ў Гродне (66 Гб);
  • Палацава-паркавы комплекс Манюшкі ў Смілавічах (65 Гб);
  • Траецкі касцёл у Гервятах (56 Гб);
  • Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр (50 Гб);
  • Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі (49 Гб);
  • Мемарыяльны комплекс «Хатынь» (46 Гб);
  • Косаўскі палацава-паркавы комплекс (45 Гб);
  • Храм Архангела Міхаіла ў Сынкавічах (45 Гб);
  • Прылуцкі палацава-паркавы комплекс Чапскіх пад Мінскам (42 Гб);
  • Гальшанскі замак (34 Гб);
  • Наваградскі замак (31 Гб);
  • Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў (27 Гб).

Дарэчы, самым актыўным днём для ўнутранага турызму па трафіку стала 9 мая, калі карыстальнікі ў суме згенеравалі амаль 2,2 Тб інтэрнэт-трафіку, наведваючы гістарычныя месцы па ўсёй краіне. Як удакладнілі ў кампаніі, гэта ў 1,5 разы вышэй за сярэднядзённы паказчык.

Каментары7

  • Малдэр
    20.05.2025
    Па-першае, такі аналіз выглядае нейкім надта мянтоўскім, прынамсі, у РБ.
    Па-другое, нейкі топ Гомо савецікус.
  • Андрусь
    21.05.2025
    2 тэрабайты трафіка... Ого. Як яны толькі вытрымліваюць напор трафіка гэткі за дзень... Божухны, які фурор (*не люблю сарказм, але гэта ён, нажаль)
  • Vuraj
    21.05.2025
    Расейцы гiгау напампавалi....

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска была знойдзена мёртвай у гатэлі македонскага Охрыда1

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка13

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць