Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа падчас выступу ў Сенаце заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не пайшоў ні на якія саступкі кіраўніку Расіі Уладзіміру Пуціну. Ён падкрэсліў, што санкцыі супраць Расіі дзейнічаюць, а вайсковая дапамога Украіне працягваецца.

Такім чынам Рубіа адказаў на крытыку з боку сенатаркі-дэмакраткі Джын Шахін, якая сцвярджала, што Трамп нібыта «гульнявая фігура» ў руках Пуціна і што Расія не адчувае ціску, каб згадзіцца на спыненне агню.
Рубіа прызнаў, што Трамп не хоча ўводзіць новыя санкцыі, бо лічыць, што гэта можа сапсаваць магчымасць весці перамовы з Расіяй. Але, паводле яго слоў, калі стане відавочна, што Расія не імкнецца да міру, то санкцыі ўсё ж могуць быць ужытыя.
Нагадаем, што 19 мая Трамп правёў тэлефонную размову з Пуціным, пасля якой заявіў, што Расія і Украіна нібыта хутка пачнуць перамовы аб спыненні агню. Аднак ён не згадаў пра патрабаванне спынення агню з боку ЗША або пра магчымыя санкцыі ў выпадку адмовы Пуціна.
Таксама Трамп паразмаўляў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі. Паводле звестак СМІ, еўрапейцы не ўбачылі ў Трампа жадання сапраўды ціснуць на Крэмль.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
А все, кто его отмывал, не смогут отмыться САМИ !
Ведь, вчера, трамп отказался от своего БЕЗУСЛОВНОГО перемирия и отправил Зеленского, месяцами, а может и годами, обсуждать с путиным УСЛОВИЯ путинского перемирия !