Нерухомасць

У доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадаюць кватэру Прытыцкага. Як там усярэдзіне і што па кошце?

У «доме шасці прэмʼераў» каля плошчы Перамогі на продаж выставілі кватэру за 890 тысяч долараў. У ёй мэбля і тэхніка прэміяльных брэндаў, а таксама скульптура з калонамі. А яшчэ некалі ў ёй жыў Сяргей Прытыцкі, піша realt.by. Вось як яна выглядае знутры.

Пяціпавярховы цагляны дом 1967 года пабудовы знаходзіцца на завулку Бранявым, 4. У ім жылі шэсць былых старшыняў Савета міністраў БССР: Мікалай Аўхімовіч, Ціхан Кісялёў, Аляксандр Аксёнаў, Уладзімір Бровікаў, Міхаіл Кавалёў і Вячаслаў Кебіч. Жылі тут і іншыя партыйныя босы БССР.

Выстаўленая на продаж кватэра знаходзіцца на другім паверсе і мае плошчу 160 квадратных метраў, з іх 93 метры — жылая. Яна некалі належала старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Сяргею Прытыцкаму, у гонар якога названая вуліца ў Мінску і не толькі.

Кругласутачная ахова і відэаназіранне ёсць як вакол дома, так і на тэрыторыі двара.

«Вельмі ціхі і спакойны двор, заўсёды ёсць месца для паркоўкі», — гаворыцца ў паведамленні.

У падʼездзе ўсяго 8 кватэр.

У кватэры, што прадаюць, — новы дызайнерскі рамонт. У аздабленні «выкарыстаныя самыя дарагія матэрыялы, такія як натуральны мармур, онікс, паркет».

Вітальня займае 35 квадратных метраў. У ёй размешчаныя шафа-купэ і скульптура з калонамі.

Гасцёўня займае 33 квадратныя метры. Тут ёсць як зона адпачынку, так і працоўная прастора.

Уся мэбля ў вітальні — італьянская Carpanelli з 19 відамі дрэва, узорамі і эмаллю з жэмчугу.

Спальня займае 27 квадратных метраў. Там ёсць гардэробная, уваход у асабісты ванны пакой і на лоджыю.

Уся мэбля спальні — італьянскай фабрыкі Cappellini з пазалотай.

Кухня — 21 квадратны метр. Гарнітур — італьянскай фабрыкі MEGAROS. Матэрыял кухні — масіў вішні, уключаючы ўнутраныя паліцы. Аздабленне выканана пазалотай.

Уся кухня абсталяваная нямецкай бытавой тэхнікай AEG.

Дзіцячы пакой займае 17 квадратных метраў. Інтэрʼер у ім ужо прасцей.

У кватэры два санвузлы. Ёсць балкон і лоджыя.

За кватэру просяць 890 тысяч даляраў (5549 за метр). Магчымы гандаль.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук11

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэм'ер: Такога вясновага надвор'я не памятаюць нават старажылы1

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка17

Кіраўнік раёна Курскай вобласці папрасіў Пуціна захапіць украінскія Сумы1

Дарадца Пуціна лічыць, што СССР «юрыдычна недзе існуе». Але што тады ў Крамлі робіць Пуцін?6

Расію асабліва раздражняе Кая Калас5

«Мамкін пястун». У Мінску адкрылася скандальная расійская дастаўка сушы — назвы страў эпатуюць7

Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі6

Эрдаган запусціў праграму па масавай праверцы вагі грамадзян на вуліцах5

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук11

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць