Здарэнні

У Верхнядзвінскім раёне мужчына з асаблівай жорсткасцю забіў маці

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні жыхара Верхнядзвінскага раёна ў забойстве маці, учыненую з асаблівай жорсткасцю, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны 1984 года нараджэння доўгі час жыў з маці ў Верхнядзвінскім раёне. Мужчына не працаваў, улетку займаўся зборам грыбоў і ягад, перабіваўся выпадковымі заробкамі. Усё заробленае ён траціў на прадукты і спіртныя напоі, якія ўжываў з маці.

Падчас такіх алкагольных вячорак, па словах суседзяў, у іх доме часта ўспыхвалі сваркі. Сын нярэдка збіваў маці, за што раней ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

А ў адзін дзень жанчыну знайшлі мёртвай. Вынікі судова-медыцынскай экспертызы паказалі, што смерць жанчыны наступіла з-за траўматычнага шоку ад мноства нанесеных удараў па целе.

Падчас папярэдняга следства падазраваны сваю віну прызнаў поўнасцю і пацвердзіў намеры наўмысна пазбавіць маці жыцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету8

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень23

Расійская злачынная сетка атрымала амаль мільярд даляраў ад дзяржаўнай праграмы медстрахавання ЗША. Рогі і капыты ХХІ стагоддзя4

Сцэнар, пры якім Расія атрымае адчуванне перамогі ва Украіне, беларускія эксперты лічаць самым небяспечным для Беларусі15

З наступнага года да «Еўрабачання» далучыцца Канада

Казахстан паставіць у Расію каля 50 тысяч тон бензіну ў якасці гуманітарнай дапамогі9

Выдавецтва «Янушкевіч» падзялілася статыстыкай за першую палову 2026 года. Яна сумная2

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плесці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць