Культура11

Выйшла кніга «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша»

Фонд «Камунікат» выпускае пераклад важнай кнігі для захавання памяці беларусаў Беласточчыны аўтарства Анэты Прымакі-Онішк — «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша», піша bellit.info.

Досвед нацыянальных меншасцяў часта выключаецца з афіцыйнай гісторыі. У паўночна-усходняй Польшчы таксама мала гаварылася пра тое, што давялося перажыць беларуска-праваслаўнай супольнасці: бежанства, пасляваенныя перасяленні і злачынствы.

Анэта Прымака-Онішк парушае гэтае маўчанне. Яна ездзіць па падляскіх вёсках, размаўляе з жыхарамі Беластока, Бельска Падляскага, Гайнаўкі, Сямятычаў і Саколкі, чытае архіўныя дакументы і супастаўляе здабытыя веды з міфамі пра польска-беларускія адносіны. Усё дзеля таго, каб зразумець, што адбылося восемдзесят гадоў таму, і якое значэнне надаецца гэтым падзеям сёння.

«Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» — гэта кніга-сведчанне, важная не толькі для беларусаў Падляшша, але і для беларусаў з метраполіі.

«Настолькі памяць беларусаў Беласточчыны, менавіта — наша памяць, была забытая, што нават самі беларусы не заўважалі сваёй крыўды і сваёй трагедыі. Зрэшты, чаму тут здзіўляцца? Нават у нас на Беласточчыне пра «Бурага» і яго ахвяр гаварылі толькі «на кухні» і прыглушаным голасам», — расказвае выдавец беларускага пераклада кнігі Яраслаў Іванюк, які нарадзіўся ў Бельску-Падляскім.

Анэта Прымака-Онішк паказвае, што трагічныя падзеі пасля вайны адбываліся не толькі на поўдні, але і на поўначы Беласточчыны. Аўтарка, як і ў выпадку сваёй першай кнігі пра бежанства, адштурхоўваецца ад сямейнай гісторыі — яе дзед таксама загінуў ад рук польскага падполля як нібыта «камуніст».

З польскай мовы на беларускую кнігу пераклала Наталля Русецкая.

Кнігу Анэты Прымака-Онішк «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» ўжо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop. Адпраўка — пасля 20 ліпеня.

Каментары1

  • ?
    02.07.2026
    Ці праўда, што гэта гісторыя зацёртая і не вывучаная?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць