Італьянская газета L'Unione Sarda адзначае, што пасля шпіталізацыі былога спецпрадстаўніка прэзідэнта РФ па сувязях з міжнароднымі арганізацыямі для дасягнення мэтаў устойлівага развіцця і экс-кіраўніка «Раснана» інцыдэнтам нібыта зацікавіліся італьянскія спецслужбы.

Пры гэтым вынікі аналізаў Чубайса яшчэ чакаюцца, яны былі, меркавана, адпраўленыя ў лабараторыю ў горадзе Парма.
Таксама па звестках газеты, з Чубайсам размаўляў мясцовы пракурор Грэгорыа Капаса.
Анатоль Чубайс знаходзіцца ў клініцы Mater Olbia на Сардзініі, куды яго даставілі ў стане сярэдняй цяжкасці 31 ліпеня. Ксенія Сабчак паведаміла, што ў Чубайса cіндром Гіена — Барэ. Гэта рэдкі стан, пры якім імунная сістэма чалавека б'е па ўласных перыферычных нервах
Каментары