Грамадства22

У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло

Жанчына страціла працу на прадпрыемстве «Савецкае» праз прагулы, а разам з ёй — і пакой у інтэрнаце, які быў ёй дадзены прадпрыемствам. Аднак праблемы ў яе пачаліся яшчэ раней: за паўтара года яна заплаціла за інтэрнат толькі двойчы, а яе доўг разам з пеняй перавысіў 2 тысячы рублёў, піша «Белка».

Фота: belkagomel.by

Гісторыя прыцягнула ўвагу журналістаў, калі яны ўбачылі сярод рэчаў, што стаялі на вуліцы, дзіцячы ложак. Аказалася, у жанчыны дзве дачкі, але іх раней у яе забралі — з-за псіхічнага стану маці. Старэйшую забралі яшчэ ў 2016 годзе: у доме не было ні падлогі, ні мэблі, дах працякаў, а маці не магла даглядаць за дзіцём — у 12 гадоў дзяўчынка нават не ведала, што такое расчоска.

Пазней жанчыне далі шанец — працу ў якасці прыбіральшчыцы і пакой у інтэрнаце. Але яна зноў не спраўлялася: прагулы, цяжарнасць, а пасля нараджэння дзіця забралі адразу ў сацыяльны прытулак. Калегі і суседзі дапамагалі ёй, прыносілі рэчы для дзіцяці, але маці больш нічога не рабіла.

З-за рэгулярных прагулаў яе звольнілі, доўг за інтэрнат рос — 150 рублёў яна заплаціла толькі двойчы. У выніку суд пастанавіў выселіць яе без надання іншага жылля. Па законе гэта магчыма, калі чалавек больш за паўгода не аплачвае камунальныя паслугі без уважлівых прычын.

Але канец гэтай гісторыі не самы дрэнны — жанчыну прытуліў бацька яе другога дзіцяці, хоць яны і не ў афіцыйных адносінах.

Каментары2

  • Filipp
    18.05.2025
    Не самы дрэнны для яе, але магчыма даволі дрэнны для яго.
  • Хрыч
    18.05.2025
    Наша нива прям "мастера заголовков"! Сплошной кликбейт

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць