У Мінску хочуць увесці аплату карткай не толькі ў метро, але і ў наземным транспарце
Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі «Сучасныя пасажырскія перавозкі ў Беларусі. Што новага прынёс 2022 год у транспартную сферу краіны» расказалі спецыялісты аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак дзяржаўнага прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».

«Мы ўжо спрабавалі ўводзіць аплату наземнага праезду з дапамогай плацежнай карты, але банк і прадпрыемства «Мінсктранс» гэтае пытанне адправілі на дапрацоўку, паколькі існавалі пэўныя тэхнічныя няўвязкі.
У метрапалітэне валідатары стацыянарныя, там круглы год зададзеная тэмпература і ніякіх тэхнічных праблем не ўзнікае. А ў наземным транспарце тэмпература мяняецца і ў залежнасці ад часу сутак, і ў залежнасці ад сезона.
Таму цяпер мы дапрацоўваем шэраг праграмных праблем і ў далейшым плануем укараніць функцыю такой аплаты і ў наземным транспарце», — заявілі ў «Сталічным транспарце і сувязі».
Каментары