Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС
Эстонія рыхтуецца ўвесці забарону на ўезд грамадзян Расіі, якія маюць шэнгенскія візы, выдадзеныя іншымі еўрапейскімі дзяржавамі. Пра гэта паведамляе эстонскае нацыянальнае вяшчанне Rus.err.
Цяпер Міністэрства замежных спраў і Міністэрства ўнутраных спраў краіны распрацоўваюць усе магчымыя варыянты, якія дазволяць не ўпускаць у краіну расіян з візамі, выдадзенымі іншымі краінамі Еўрасаюза.
Праца над рашэннем яшчэ працягваецца і прапанова цяпер афармляецца і павінна быць гатовая на гэтым тыдні.
Галоўнай мэтай Эстоніі з'яўляецца агульнаеўрапейская візавая забарона для грамадзян Расіі.
З 19 жніўня Эстонія не будзе ўпускаць на сваю тэрыторыю расіян, у якіх ёсць візы, выдадзеныя самой Эстоніяй.
Каментары
Няўжо нельга было раней паклапаціцца аб пажыццёвай забароне на наведванне краін ЕС для расейскіх нквдшнікаў і дэпутатаў, беларускіх прапагандыстаў і пачвар, для якіх канстытуцыя - пусты гук? Сапраўды дзіўныя людзі. Чакаюць, пакуль саўковы фашыст кожную эчтонскую хату наведае?