Здароўе

Прабежкі моцна зніжаюць рызыку раку грудзей

Новая праца навукоўцаў сведчыць, што рэгулярныя прабежкі дазваляюць значна знізіць рызыку раку малочнай залозы. Для таго, каб атрымаць эфект, патрэбна толькі тры прабежкі штотыдзень.

Фота: pixabay.com

Даследаванне, пра якое ідзе гаворка, нядаўна апублікавалі ў выданні British Journal of Sports Medicine. Для яго эксперты прааналізавалі даныя 131 тысячы жанчын, частка з іх мела рак грудзей, а частка — не. У выніку навукоўцы знайшлі сур’ёзныя сведчанні, што фізічная актыўнасць зніжае рызыку хваробы, піша The Times.

Фізічная нагрузка накшталт прабежкі, калі яна мае месца хаця б тры разы на тыдзень, зніжае рызыку раку на 38 працэнтаў. Прычым высокаінтэнсіўная актыўнасць накшталт інтэрвальнага бегу лепш абараняе ад раку, чым менш напружвальныя віды нагрузкі, такія як ёга, нават калі чалавек спальвае адну і тую ж колькасць калорый.

Калі ж жанчына вядзе сядзячы лад жыцця, гэта наадварот моцна павышае рызыку хваробы. У выпадку з тройчы негатыўным ракам грудзей — самай агрэсіўнай формай раку малочнай залозы — рызыка хваробы павышаецца двойчы, калі жанчына мае мала фізічнай актыўнасці.

Меркавана, фізічная актыўнасць дапамагае знізіць рызыку, бо дзякуючы ёй жанчына кантралюе вагу, выпрацоўку палавых гармонаў, зніжае ў арганізме запаленне і ўзмацняе імунітэт. І наадварот, ёсць фактары, якія павялічваюць імавернасць раку: занадта вялікае ўжыванне алкаголю, лішняя вага і немалады ўзрост.

Што можа прывесці да раку малочнай залозы і як уплывае на здароўе грудзей стрэс і рэгулярнасць сэксу?

Хто той беларус, які прабежкамі «малюе» Бабарыку і піша словы салідарнасці

Беларус-пастар выйграў вялікі забег у Польшчы. Пасля гэтай гутаркі вы яго дакладна палюбіце

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць