«Гэта 100% мяса, толькі яно выраблена без каровы». Выпусцілі першы ў свеце прадукт з культываванай мармуровай ялавічыны
Ізраільская кампанія Steakholders Foods, якая выпусціла прадукт, абвясціла: «Гэта 100% мяса, толькі яно выраблена без каровы».
Прадукт атрымаў назву Omakase Beef Bits. Ён складаецца з некалькіх слаёў асобных цягліцавых і тлушчавых тканін, вырашчаных з бычыных клетак.
Эрзац-мяса стварылі з выкарыстаннем перадавой тэхналогіі 3D-біядруку. Па заяве кампаніі, тэхналогія дазваляе вырабляць порцыі мяса любой формы і структуры, з рознымі малюнкамі і суадносінамі мармуровасці. Можна рэгуляваць таксама тлустасць і пажыўнасць порцыі.
Кампанія Steakholder Foods пачала працаваць у 2019 годзе і займаецца пошукам рашэнняў для вытворчасці розных прадуктаў з ялавічыны, мяса курыцы, свініны і морапрадуктаў без забою, у якасці альтэрнатывы жывёлагадоўлі і рыбалоўстве.
Каментары
мне асабліва, улічваючы цяперашнюю сферу дзейнасці, прыемна гэта чуць