Моды

Новая эра пластычнай хірургіі: галівудскія зоркі заўважна змянілі выгляд

Сацыяльныя сеткі і заходнія таблоіды абмяркоўваюць памаладзеўшых Ліндсі Лохан, Дэмі Мур і Крысціну Агілера. А спецыялісты сцвярджаюць, што наступіла новая эра пластычнай хірургіі. Чым яна адметная?

Деми Мур Линдси Лохан Кристине Агилере Дэмі Мур Ліндсі Лохан Крысціну Агілера Demi Moore Lindsay Lohan Christina Aguilera
Актрысы Дэмі Мур і Ліндсі Лохан і спявачка Крысціна Агілера ў 2024 годзе. Фота: Getty Images

Апошнім часам сацыяльныя сеткі актыўна абмяркоўваюць істотныя змены ў знешнасці галівудскіх зорак. Нельга не заўважыць, як памаладзелі актрысы Ліндсі Лохан, Дэмі Мур і спявачка Крысціна Агілера. Людзі губляюцца ў здагадках, што магло быць прычынай такіх змен.

Daily Mail піша, што адзін з пластычных хірургаў з Нью-Ёрка выказаў здагадку, што пераўтварэнне знешнасці Ліндсі Лохан — вынік шэрагу касметычных аперацый, у тым ліку падцяжкі твару. Але сама актрыса сцвярджае, што гэта вынік добрага догляду скуры.

У той жа час іншыя спецыялісты гавораць пра новы трэнд, які атрымаў назву «undetectable era» («эра непрыкметнасці»). Гэта значыць, што немагчыма зразумець, якія працэдуры мелі месца, змены глядзяцца арганічна.

Як тлумачыць у сваім падкасце адзін з касметычных хірургаў і дэрматолагаў Энтані Росі, новая эра насамрэч мае дастаткова даўнюю гісторыю, проста цяпер сталі надаваць больш увагі не пластычным аперацыям, а касметычным працэдурам. Мінімалістычныя, але рэгулярныя працэдуры па доглядзе твару прыносяць заўважныя змены.

Што за працэдуры?

Самі зоркі не раскрываюць сакрэты свайго новага знешняга выгляду. Але вось што хірургі і касметолагі маюць на ўвазе, калі кажуць пра «эру непрыкметнасці» ў пластычнай хірургіі.

З касметычных прэпаратаў — гэта даўно вядомыя філеры два ў адным з полімалочнай кіслатою ў складзе. Лічыцца, што яны прыбіраюць дэфекты скуры, такія як маршчыны ці ўпадзіны, і адначасова стымулююць выпрацоўку калагену — бялку, які адказвае за пругкасць і эластычнасць скуры. Эфект ад такіх філераў не толькі імгненны, але і працяглы.

Другім сродкам з'яўляюцца біярэвіталізанты — прэпараты для амаладжэння скуры з гіалуронавай кіслатою, — у якіх канцэнтрацыя гэтай кіслаты ў 8 разоў вышэйшая, чым у стандартных.

Christina Aguilera Крысціну Агілера Кристина Агилера
Крысціна Агілера ў 2020 (злева) і 2024 годзе. Фота: Gregg DeGuire/FilmMagic via Getty Images, Kayla Oaddams/WireImage via Getty Images

Гіалуронавая кіслата прыцягвае ваду, у выніку скура становіцца больш увільготненай і пругкай. Дзякуючы высокай канцэнтрацыі эфект ад працэдуры больш заўважны і больш працяглы. Дэрматолагі сцвярджаюць, што такія прэпараты стымулююць рэгенерацыю скуры, паляпшаюць яе тэкстуру і тон.

У адрозненні ад стандартных працэдур, дзе можа спатрэбіцца значная колькасць ін'екцый для раўнамернага эфекту, пры ўжыванні біярэвіталізантаў з высокай канцэнтрацыяй гіалуронавай кіслаты іх патрабуецца значна менш. А вынік будзе больш дакладным і натуральным, без перагрузкі скуры.

Трэці кірунак у касметалогіі — гэта выкарыстанне фактараў росту і экзасом. Гэтыя кампаненты ўяўляюць сабой «міні-кур'ераў», якія дапамагаюць клеткам арганізма актываваць працэсы амаладжэння.

Фактары росту — гэта малекулы, якія стымулююць клеткі да рэгенерацыі і паляпшэння функцый. А экзасомы — гэта мікраскапічныя везікулы (бурбалкі), якія выдзяляюцца клеткамі і могуць пераносіць карысныя рэчывы, уключаючы бялкі і РНК. Экзасомы могуць дзейнічаць як «пакеты з інфармацыяй», якія дапамагаюць клеткам глыбей уздзейнічаць на працэсы амаладжэння скуры.

Lindsay Lohan Ліндсі Лохан Линдси Лохан
Ліндсі Лохан у 2019 (злева) і 2024 гадах. Фота: Nathan Congleton/NBCU Photo Bank/NBCUniversal via Getty Images, скрыншот The Tonight Show Starring JimmyFallon

Экзасомы зараз можна атрымліваць не толькі з крыві пацыентаў, але і са ствалавых клетак, напрыклад, з тлушчавай тканіны або касцявога мозгу. Гэта пашырае магчымасці лячэння і догляду скуры.

Яшчэ адной папулярнай працэдурай з'яўляюцца ін'екцыі семевай вадкасці ласося, якая быццам бы можа паменшыць колькасць маршчын. У свой час гэту працэдуру расхвальвалі Кім Кардаш'ян і Джэніфер Эністан.

Не толькі працэдуры, але і лад жыцця

Дэрматолагі спадзяюцца, што «эра непрыкметнасці» зменіць адносіны людзей да пластычнай хірургіі. Па словах дэрматолага Брук Джэфі, якую цытуе выданне USA Today, новая эра натхніць людзей ужываць больш натуральны і тонкі падыход не толькі да касметычных працэдур, але і да прыгажосці ў цэлым.

Па словах Джэфі, раней людзі імкнуліся да пэўнага знешняга выгляду. Калі вы выглядалі пэўным чынам, гэта паказвала, што вы можаце дазволіць сабе такія працэдуры. Гэта было як бы прыкметай статусу. Але зараз людзі жадаюць выглядаць значна больш натуральна.

Demi Moore Дэмі Мур Деми Мур
Дэмі Мур ў 2019 (злева) і 2024 гадах. Фота: Jean Baptiste Lacroix/WireImage via Getty Images, Daniele Venturelli/WireImage via Getty Images

Пры гэтым спецыяліст падкрэслівае, што так званая «эра непрыкметнасці» — гэта не толькі вынік касметычных працэдур, але і здаровага ладу жыцця:

«Мы бачым, што ўсё больш увагі надаецца ўсведамленню таго, што недастаткова проста нешта зрабіць з тварам. Важна клапаціцца пра ўсё цела. Важна, якую ежу вы ясцё, ці ўжываеце алкаголь, ці курыце. Думаю, гэта крок у правільным кірунку, які падштурхоўвае нас да больш комплекснага клопату аб сваім арганізме».

Са свайго боку спецыялісты па псіхічным здароўі заўважаюць, што нават у эпоху «эры непрыкметнасці» застаецца актуальнай праблема празрыстасці. Важна, каб знакамітасці адкрыта расказвалі аб тым, якія касметычныя працэдуры яны выкарыстоўваюць. Гэта дапамагае людзям фармаваць здаровыя і рэалістычныя стандарты прыгажосці, разумець, што за прывабным воблікам зорак хаваецца вялікая праца спецыялістаў.

Трэба разумець, што касметычныя працэдуры не вырашаць праблему з самаацэнкай. Неабходна навучыцца любіць сябе. А гэта ідзе знутры.

Каментары

Сястра Калеснікавай назвала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў20

Сястра Калеснікавай назвала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай назвала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў20

Сястра Калеснікавай назвала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →