Беларуска кажа, што ў Польшчы яе збіў былы добраахвотнік і сябар КР Аляксандр Камісараў. Той адмаўляе
Валанцёрка Карына Пацёмкіна напісала ў сацсетках, што здымала пакой у адной кватэры з былым добраахвотнікам і дэлегатам Каардынацыйнай рады Аляксандрам Камісаравым – і той яе брутальна збіў проста ў гэтай кватэры. Камісараў абвінавачанні абвяргае, але каментаваць здарэнне пакуль не гатовы.

Карына Пацёмкіна — беларуска, якая з'ехала ад рэпрэсій ва Украіну, апынулася ў 2022-м у Бучы і валанцёрыла там, а ўрэшце перабралася ў Польшчу.
На сваёй старонцы ў фэйсбуку яна расказала гісторыю гвалту, з якім сутыкнулася. Падпісчыкам Карына патлумачыла, што яе збіў Аляксандр Камісараў — былы добраахвотнік, які цяпер з'яўляецца сябрам Каардынацыйнай рады
«Наша Ніва» распытала ў ёй падрабязней, што адбылося:
«Так сталася, што з Аляксандрам Камісаравым мы жылі ў адной кватэры ў розных пакоях.
З месяц таму, я сказала што буду шукаць сабе асобнае жыллё. Пасля я паранілася і трапіла на чатыры дні на аперацыю ў шпіталь. Калі прыехала ў гэтую кватэру, вярнуўся дадому Камісараў — ён недзе піў суткі. І хацеў змяніць мне павязку.
Я адмовілася, бо ён п’яны. Мы сталі сварыцца. Ён пачаў урывацца ў пакой, дзе я была, зламаў ручку ў дзвярах і стаў мяне цягаць за шкірку. Я патэлефанавала сваёй сяброўцы, бо не ведала каму больш, а сілавікоў я дагэтуль панічна баюся.
Мая сяброўка чула частку, з таго што адбывалася — што ён быў п’яны, што пагражаў зарэзаць любога, хто прыйдзе ў кватэру, каб дапамагчы мне. Затым ён мяне біў па галаве і казаў толькі адну фразу: «Пашчу сваю закрыеш?»
Неяк з горам папалам я выпрасіла, каб ён выйшаў з пакоя, а я магла сабраць рэчы. Але зразумела, што праз чатыры дні пасля аперацыі не змагу нічога сама сабраць. Потым прыслухалася, што Камісараў заснуў, але ўсё роўна пабаялася каму-небудзь патэлефанаваць. Напісала пост у фэйсбук, і адразу адгукнуўся знаёмы, сказаў, што прыедзе і пачакае, калі я выйду з кватэры.
У той вечар я паехала да сяброў. На заўтра з імі ж вярнулася і забрала рэчы, а яшчэ праз дзень забрала ката. Ключы ад кватэры я засунула пад дзверы.

Наколькі мне вядома, Камісараў расказвае, быццам пальцам мяне не чапаў. І тым больш ні ў якіх структурах не хочуць падымаць пытанне аб гэтым, бо лічаць, што гэта бытавуха і што няма доказаў. Але я падала заяву ў паліцыю.
Жахлівей за ўсё, што мне зараз прыходзіцца даказваць, што я гэта не прыдумала ці здурэла і ад нейкай асабістай крыўды вырашыла абгаварыць чалавека. Бо няма выкліку ў паліцыю, значыць, маўляў, нічога не было. Трэба было выклікаць, каб ён мяне зарэзаў за гэта нажом, о тады б была справа, праўда што! Труп і Сашка Камісараў. І пакуль яго браткі будуць пакрываць яго і яго ўчынкі, яно некалі так адбудзецца. Я прапаную заплюшчыць вочы і пачакаць, каб потым пляснуць у далоні і сказаць: «Які жах, не ведаем, як так адбылося».
Усе ведаюць, што ён такі. Калі я патэлефанавала адной са сваіх знаёмых, якая ведае і Аляксандра, то яна адразу сказала, што ведала, які ён чалавек і верыць кожнаму майму слову. Бо ведае іншыя гісторыі, калі Сашка Камісараў біў былую жонку. Але я, дзякуй Богу, не яго жонка і не збіраюся мірыцца з гэтым».

Аляксандр Камісараў расказаў «Нашай Ніве», што не хоча публічна каментаваць гэтую справу. З абвінавачаннямі ён нязгодны і адзначыў, што гатовы даць паказанні ў паліцыі, калі гэта спатрэбіцца.
«Жадаю спадарыні Карыне поспехаў. А людзям, якія яе атачаюць, сілаў ды цярпення», — падсумаваў Аляксандр.
Аляксандр Камісараў нарадзіўся ў 1989 годзе ў Барысаве. Працаваў на прадпрыемствах у родным горадзе і ў Жодзіна. У 2020—2021 быў шэсць раз затрыманы па артыкуле 23.34, адседзеў 66 сутак арышту. У 2021 з'ехаў з Беларусі. З лютага па лістапад 2023 года быў у складзе Палка Каліноўскага. Цяпер жыве ў Польшчы. Дэлегат Каардынацыйнай рады ад блоку «Незалежныя беларусы».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары
Дзе паранілася? Пры якіх абставінах?
Пабоі зафіксаваныя медыкамі? Дакумент ёсць для правядзення следства па факту збіцця? Ці толькі словы?