Эканоміка11

Параўналі цэны на дровы ў прыватнікаў і дзяржаўных арганізацый 

Ëсць шмат нюансаў: ільготныя кубы, парода дрэва і спосаб дастаўкі.

Фота: ganc-chas.by

«Без блату не абышлося»

Набыць дровы можна ў дзяржаўных арганізацыях і ў прадпрымальнікаў.

У параўнанні з мінулым годам дзяржаўныя дровы падаражэлі ў сярэднім на 5-8 працэнтаў: з 9,08 да 9,53 рубля за кубаметр драўніны. Па льготнай цане яе могуць купіць жыхары, прапісаныя ў гарадскім прыватным сектары або на вёсцы. Для такой катэгорыі пакупнікоў на адну хату ўстаноўлены ліміт продажу — 4,9 кубаметра. Калі хочаш прыдбаць звыш гэтай квоты, плаці «рынкавыя» 69 рублёў за куб.

«У мяне хата-пяцісценка сярэдніх памераў, дык, каб яе нацяпліць, неабходна тры машыны дроў, а гэта 15 кубоў. Калі хочаш па хаце хадзіць у целагрэйцы, то пяці хопіць. Сёлета заплаціў разам з дастаўкай тры сотні рублёў», — апавядае жыхар Магілёўскага раёну.

Ён кажа, што парупіўся пра дровы напачатку лета, але прызнаецца: «без блату не абышлося». Па словах вяскоўца, многія яго суседзі шукаюць знаёмцаў на дрэваперапрацоўчых прадпрыемствах. Адходы вытворчасці абыходзяцца танней, кажа ён.

Варта ўлічваць, што бітыя дровы з розных парод дрэваў маюць сваю цану. Свабодны адпускны кошт кубаметра самых дарагіх — бярозавых, кляновых, дубовых — у залежнасці ад іх даўжыні сягае 37 рублёў і вышэй. Найтаннейшыя — сасна, алешына — ад 18 да 35 рублёў. 

Для ўладальнікаў дамоў, якія маюць газавае ацяпленне, цана драўніннага паліва вышэйшая. За 25-сантыметровыя бітыя дровы за куб давядзецца выкласці 77 рублёў.

«Райпаліўзбыт»: У нас чарга 800 чалавек

Міністэрства лясной гаспадаркі запэўнівае, што ажыятажнага попыту на дровы няма. Паводле ведамства, лясгасы спраўляюцца з пастаўкамі драўніны арганізацыям, якія затым прадаюць яе. Да канца гэтага году, адзначаюць чыноўнікі, у гартопы плануюць паставіць каля 480 тысяч кубаметраў драўніны.

«Нас шмат чаму навучыў мінулы год, — кажа прадстаўнік Міністэрства лясной гаспадаркі Віталь Бандарэвіч. — Прыняты ўсе неабходныя меры для таго, каб дроваў хапіла ўсім і набыць іх можна было даволі хутка».

Фота: 1prof.by

Леташні ажыятаж на дровы чыноўнікі патлумачылі тым, што насельніцтва стала купляць іх «аднамомантна». Прадаўцы не паспявалі выконваць заяўкі, і ўтварыліся чэргі.

А якая сітуацыя цяпер? Не ўсе арганізацыі «Райпаліўзбыту» гатовыя хутка выканаць заказы насельніцтва. У некаторых праблемы з транспартам. У іншых, каб набыць дровы, трэба выстаяць у немалой чарзе. Па бітыя дровы яна даўжэйшая. У адной з арганізацый нам патлумачылі, што выдзеленая ёй грашовая датацыя на закуп дроў скончылася, а калі выдзеляць наступны транш — невядома.

«Мы як арганізацыя, купляем дровы па 32 рублі за кубаметр, а прадаваць насельніцтву даводзіцца за 9 рублёў. Датацыя на пакрыццё гэтай розніцы скончылася, і цяпер у нас чарга з 800 чалавек і мы не ведаем, што з ёю рабіць. Мы запішам вас, але дровы вы атрымаеце толькі ў лютым», — тлумачыць супрацоўнік «Райпаліўзбыту» з Магілёўшчыны.

Суразмоўца параіў звярнуцца ў лясніцтвы, дзе, па яго словах, можна набыць дровы па той жа цане, што і ў «Райпаліўзбыце».

«5 кубоў прывязуць па 9 рублёў, а звыш гэтага аб’ёму за поўны кошт», — кажа ён.

У лясніцтве, якое назваў супрацоўнік «Райпаліўзбыту», паведамілі, што набыць дровы ў іх не праблема. Можна купіць любы аб’ём, але калі кліент хоча, каб тавар быў дастаўлены раней, то парупіцца пра транспарт мусіць сам.

«Калі будзеце чакаць нашай дастаўкі, то праз два месяцы прывязём, можа пашанцуе праз месяц. У нас адна машына», — праінфармавалі ў лясніцтве.

Там адзначылі, што дровы прадаюць толькі хваёвых парод і 15 кубоў абыдзецца ў 250 рублёў.

Цана ў прыватніка — ад 250 да 300 рублёў за машыну дроў з дастаўкай

Набываць дровы не праблема і ў прадпрымальнікаў. Яны прапануюць круглякі, дошкі-гарбылі, дровы колатыя розных памераў, таўшчыні і нават сухасці. Абяцаюць даставіць тавар пакупніку цягам трох дзён.

Адзін з прадпрымальнікаў адзначыў, што дровы, падобныя на тыя, якія біў Лукашэнка, каб «выратаваць Еўропу ад холаду», наўрад ці кліенту ўдасца набыць. Па яго словах, для Лукашэнкі былі спецыяльна адабраныя дровы. Ён звярнуў увагу, як яны лёгка біліся і былі пэўнай сухасці.

«Гэта быў яловы лес, і па тым, які быў гук ад удару сякеры, можна пэўна казаць, што добра прасушаныя», — адзначае ён.

У мностве аб’яваў прадпрымальнікі прапануюць купіць у іх бітыя дровы машынамі. Сярэдні іх кошт ад 250 да 300 рублёў з дастаўкай. Колькі ў машыне кубаметраў, трэба высвятляць у прадаўца.

Ілюстрацыйнае фота

Круглякі бізнэсоўцы прадаюць ад 30 да 90 рублёў за кубаметр. У лясістых раёнах іх можна прыдбаць і танней. Напрыклад, у Чэрыкаўскім раёне прапануюць іх па 18 рублёў за кубаметр. 

Паводле знаўцаў нарыхтоўкі дроў, прадпрымальнікі найчасцей набываюць у лясніцтвах дзялянкі з бураломам, выпілоўваюць яго і затым прадаюць насельніцтву.

Абрэзкі дошак і дошкі-гарбылі абыдуцца пакупніку ад 150 рублёў за машыну. Яму самаму давядзецца іх пілаваць.

Мінлясгас абураны інфармацыяй афіцыйных прафсаюзаў аб праблеме з дровамі і плануе звяртацца «ў адпаведныя органы»

«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы

Каментары1

  • Дрэвавед
    10.10.2022
    А хіба дзяржава не кампенсуе частку выдаткаў насельніцтва на дровы ? У Латвіі раздаюць кампенсацыі, тым, хто набыў дровы да 1 верасьня - 60 эўра, хто набыў у іншы час, але ня мае чэкаў, таксама 60. Выдаткі на дровы, пасьля 1 верасьня і пацьвержаныя чэкамі - 50 адсоткаў з розніцы за куб. Мяркую, што й у Беларусі дзяржава дапамагае, толькі пра гэта ня пішуць..

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →