Пра гэта трыюмфатар «Еўрабачання-2009» нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак паведаміў 28 верасня, перад сваім першым сольным канцэртам у Мінску, піша БЕЛТА.
«А што, у Беларусі праводзілі конкурс перакладаў «Fairytaile»?» — быў здзіўлены Аляксандр Рыбак. І пачуўшы ад журналістаў, што гэта было парыванне прыхільнікаў, сказаў, што тэкстаў, на жаль, яму пакуль не перадалі. Ён з задавальненнем спяваў бы «Казку» па-беларуску.
Каментары