Рэцэпт на выхадныя. Вянок з вяндлінай і сырам — як проста і як прыгожа
Цеста, вяндліна і сыр: вось усё, што трэба, каб прыгатаваць сняданак, варты каралёў.
Каб прыгатаваць карону з вяндлінай і сырам, вам спатрэбіцца:
- 2 упакоўкі гатовага слаёнага цеста (кожная вагай каля 320 грамаў)
- 4 сталовыя лыжкі кетчупу
- 1 чайная лыжка молатай папрыкі
- 12 кавалачкаў вэнджанай індычкі ці вяндліны
- 200 грамаў цёртага сыру
- 1 яйка (трэба яго трохі ўзбіць)
- 1 чайная лыжка зерняў кунжуту (лепш браць чорны)
- Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Падрыхтуйце вялікую бляху для выпякання.
- Дастаньце цеста з упакоўкі. Злучыце пласты кароткімі канцамі і сфармуйце адзін доўгі кавалак. Пакладзіце палоску цеста, што ў вас атрымалася, на працоўную паверхню.
- Змяшайце кетчуп і папрыку. Размажце сумесь па ўсім цесце, акрамя 1 сантыметра цеста па краях. Выкладзіце зверху кавалкі мяса ці вяндліны, пакрыйце іх сырам.
- Згарніце цеста ў рулет, максімальна шчыльны. Пасля гэтага злучыце два канцы рулета, каб выйшаў кружочак-вяночак, і зляпіце цеста ў месцы злучэння.
- Перанясіце вянок з цеста на падрыхтаваную бляху разам з паперай для выпякання (калі вы фармавалі цеста не на ёй, высцеліце бляху такой паперай). Вострым нажом зрабіце па краях усяго вянка надрэзы даўжынёй 2 сантыметры, сачыце за тым, каб яны не праходзілі наскрозь. Асцярожна пацягніце за кожны кавалак цеста і вывярніце яго трохі на бок так, каб сярэдзіна з начынкай была трошкі відаць.
- Змажце цеста ўзбітым яйкам, пасыпце соллю і кунжутам. Выпякайце ў духоўцы 30 хвілін.
- Пасля выпякання трохі астудзіце вянок на блясе. Падавайце.
Каментары
прыкідваю, як Карл III кажа Карале вой Каміле:
- Міла, зганяй у Еўреёпт за гатовым цестам і каўбасой варана-вэнджанай з мяса індычкі «Папрыка». каралеўскі сняданак хачу