Свет44

У Сеуле святкаванне Хэлоўіна скончылася цісканінай. 151 ахвяра ФОТА, ВІДЭА 18+

Вялікі натоўп заціснула на вузкай вуліцы падчас святкавання Хэлоўіна ў сталіцы Паўднёвай Карэі.

Цісканіна адбылася ў Сеуле ўвечары 29 кастрычніка на святкаванні Хэлоўіна. У раёне Ітхэвон месцяцца шматлікія кавярні, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. Прыкладна ў 22:20 па мясцовым часе каля адной з іх сабраўся вялікі натоўп ахвотных пабачыць мясцовую знакамітасць, якая, як мяркуецца, там адпачывала, піша карэйскі рэсурс YTN. Установа, удакладняе KBS, знаходзіцца на стромкім схіле. Калі адзін чалавек упаў, іншыя людзі ў натоўпе па інэрцыі пачалі губляць раўнавагу і падаць адзін на аднаго.

Механізм утварэння цісканіны быў такім жа, як у Мінску на Нямізе ў 1999 годзе.

Мерапрыемства было першым масавым святкаваннем пасля адмены кавідных абмежаванняў.

Паводле апошніх звестак, 151 чалавек загінуў.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль выступіў з заявай, у якой заклікаў чыноўнікаў забяспечыць аператыўную дапамогу пацярпелым і праверыць бяспеку святкаванняў.

Каментары4

  • Чел
    29.10.2022
    Чего-то я не понял. Хэлоуин же ещё только в понедельник. Сегодня конфет для детей накупили. В Корее заранее начали?
  • хх
    29.10.2022
    я трагедыю на Нямізе адчула на сабе так бы мовіць ускосна...
    у ноч, пасля таго, калі трагедыя ўжо адбылася, але пра яе шчэ ніхто масава не ведаў, акром непасрэдных удзельнікаў (інтэрнэту тады не было) мне сніўся сон... рэалістычны.
    я бачыла ў сне наш двор такі, які ён рэальна на тый момант быў, і як на суседні дом (шматпавярховік) упаў самалёт, і дом гарэў...

    днём пасля гэтага сну даведваюся пра трагедыю на Нямізе... чую ад знаёмых, што нехта там быў і выцягваў людзей... чую пра тату (ён кіроўца), які ехаў і масава закупаў вясельныя сукенкі... ну ў нас проста прынята дзяўчат, што не былі замужам, у вясельных сукенках хаваць...
  • Злобный вожык
    30.10.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны расійскі святар пасмяяўся з беларусаў22

Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»16

«Белджы» ўвайшоў у топ-5 расійскага аўтарынку

У Ніжні Ноўгарад з Мінска адкрыўся прамы авіярэйс2

Ціханоўская прыехала на хутар да былых палітвязняў7

Расійскія ваенкары назвалі Канстанцінаўку «другім Купянскам», а ўкраінскія вайскоўцы зладзілі ў горадзе флэшмоб2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны49

У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову32

Два легкавікі лоб у лоб сутыкнуліся каля Лагазы ў Лагойскім раёне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць