Грамадства77

Кіраўнік пагранкамітэта паскардзіўся на пудзіла

Анатоль Лапо заявіў, што ў выпадку правакацыі з боку Украіны ў дачыненні да беларускіх памежнікаў Мінск дасць «адэкватны адказ».

Анатоль Лапо. Фота: БелТА

«Як толькі нейкая правакацыя будзе ў наш бок, памежнікаў, будзе адэкватны адказ. Мы міралюбныя людзі, але ў крыўду сябе не дамо. Яны таксама разумеюць, што калі пойдуць да нас, могуць атрымаць па зубах», — сказаў Лапо ў інтэрв'ю АНТ.

Ён распавёў, што на мяжы з Украінай служба нясецца ва ўзмоцненым рэжыме. «Нарады там у мяне ўмацаваныя, гэта ні для каго не сакрэт, са зброяй. Чаму? Таму што чакаць можна ўсё што заўгодна. Наставілі (украінскія вайскоўцы на сваім баку) мін проста на асфальт… Калі ўзяць ваенную логіку — міна павінна маскіравацца. Не, дэманстратыўна паставілі», — дадаў кіраўнік камітэта.

Паводле яго слоў, украінскія памежнікі «у асноўным адцягнутыя ў тыл, на мяжу прыбылі і тэрабарона, і войскі». «Мы цяпер не можам зразумець, хто (канкрэтна), таму што ўсе ходзяць без знакаў адрознення… Могуць прыйсці на мяжу ў паветра пастраляць. Вось 26-га … Прыйшлі да мяжы, метраў 10-15. Узялі расійскую форму, набілі туды саломы і дэманстратыўна павесілі як пудзіла. Навошта гэта робіцца?» — працягнуў Лапо.

Каментары7

  • Дрыбін
    31.10.2022
    Для таго гэта робіцца, каб навалач рашысцкая ды іх памагатыя разумелі, што з імі будзе.
  • Мангол
    31.10.2022
    Что за люди в войсках служат? Честь и совесть есть? Позор не смыть ни детям, ни внукам.
  • Соммент
    31.10.2022
    А может он и не такой глупый) В принципе он стебается просто. И не поймешь с кого именно

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →