Усяго патроху33

Выкідваеце выкарыстаныя пакецікі ад чаю? Сем нечаканых лайфхакаў, што з імі можна зрабіць

Для многіх людзей чайны пакецік — гэта смецце, якое яны без разважанняў выкідаюць. Між тым, выкарыстаныя пакецікі ад чаю могуць прынесці карысць, асабліва ўзімку.

Фота: rawpixel.com

Кампрэс для вачэй

Аказваецца, у выкарыстанага чайнага пакеціка ёсць мноства нечаканых спосабаў ужывання. Адзін з самых вядомых — кампрэс для стомленых, раздражнёных ці апухлых вачэй. Ён прыносіць імгненную палёгку і вяртае вачам свежы выгляд. Яшчэ лепшага эфекту можна дабіцца, калі паставіць яго на некаторы час у халадзільнік. Халодны кампрэс часам можа стаць выратавальнікам.

Для ачысткі паверхняў

Чайныя пакецікі добра падыходзяць для ачысткі розных паверхняў. Яны эфектыўна выдаляюць бруд, бо яны вільготныя, цёплыя, і маюць троху шурпатую паверхню. З іх дапамогай лёгка выдаліць плямы і засохлыя рэшткі ежы. Праўда, лепш карыстацца імі толькі на цёмных стальніцах — са светлымі лепш не рызыкаваць, бо чай фарбуе.

Каб адбіць пах ад рук

Астуджаны пакецік чаю таксама дапаможа вам пазбавіцца непрыемных ці інтэнсіўных пахаў рук, напрыклад, пасля наразання цыбулі.

Як асвяжальнік паветра

Яшчэ можна павесіць яго на дзвярную ручку ці батарэю. Навошта? Адказ здзівіць.

Калі вы нанесяце на яго любімыя эфірныя алеі, пакецік спрацуе як натуральны асвяжальнік паветра. Водар будзе выпарацца кожны раз, калі вы адчыняеце і зачыняеце дзверы. Батарэя працуе яшчэ лепш — цяпло ўзмоцніць прыемны водар. Проста, танна і экалагічна. Кошт такога асвяжальніка паветра літаральна капейкі.

Ратаванне для валасоў

Варта ведаць, што чай можна выкарыстоўваць і вонкава. Чай дапамагае валасам, танізуе і асвяжае скуру галавы. У інтэрнэце процьма рэцэптаў, але мы прывядзем тут два найпрасцейшыя: маска з малаком і зімовая маска з мёдам і імбірам.

Першая жывіць валасы і дадае ім бляску. Змяшайце моцна завараны чай з роўнай колькасцю малака (для сухіх валасоў можна ўзяць нават вяршкі), намачыце валасы сумессю і пакіньце пад шапачкай ці каўпаком на 30 хвілін. Вялікая колькасць бялку і вітамінаў у гэтай масцы дапаможа аднавіць пашкоджаныя валасы.

Другая дапамагае пры выпадзенні валасоў. Заварыце моцны чай, дадайце некалькі лустачак свежага імбіру або палову чайнай лыжкі сухога імбірнага парашка і лыжку мёду. Утрыце атрыманы настой у карані валасоў і пакіньце на гадзіну пад каўпаком ці шапачкай. Змыйце мяккім шампунем.

Для стомленых ног

Чорны ці зялёны чай таксама выдатна падыходзіць для стварэння ванначак для ног. Ён дапамагае супакоіць ногі і справіцца з непрыемным пахам. Каб гэта зрабіць, заварыце некалькі літраў чаю, пасля пераліце яго ў таз з вадой. Можна рабіць гэта і з настоем чаю.

Ад непрыемнага паху абутку ці халадзільніка

Чай у пакеціках дапаможа вам пазбавіцца ад непрыемнага паху абутку. Пакладзіце некалькі пакуначкаў чаю ў высушаны абутак і пакіньце на некалькі гадзін. Калі пах не вельмі інтэнсіўны, гэты метад спрацуе.

Некалькі чайных пакецікаў у халадзільніку — таксама добры спосаб пазбавіцца ад непрыемнага паху. Пакладзіце некалькі сухіх чайных пакецікаў на паліцу або змясціце ў пластыкавы кантэйнер — яны будуць працаваць як губка для непрыемнага паху.

Каментары3

  • Лео
    10.11.2022
    пора переименовать эту рубрику в "советы для нищих"
    ну в самом деле, стыдились бы этот бред опубликовывать!
  • Ігар
    10.11.2022
    Слухайце, ну ва ўмовах сіза ці пры пераездзе такое працуе: маска для вачэй, адмыць бруд... Але я не хачу жыць у кватэры, дзе развешаныя пакункі ад гарбаты:) Для стала ёсць ануча, для абутку свае сродкі. Калі карыстацца прадметамі паводле прызначэння, не давядзецца пасля адмываць кватэру ад гарбаты))
  • хх
    10.11.2022
    - Фима, зачем ты взял новый пакетик чая?
    - На старом уже ниточка оборвалась.
    - А что такое, рук нету пришить?
    (анекдот)
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку4

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць