Вайна

У Крыме жанчыне давялося выбачацца за песню Сярдзючкі на дыскатэцы

Некалькі дзён таму з'явілася відэа, на якім людзі танцуюць у Ялце пад украінскую песню «Ой, смереко» і пад «Гуляначку» Веркі Сярдзючкі. Гэта выклікала шквал абурэння сярод расіян у сеціве.

У выніку 14 лістапада з'явіўся запіс, на якім жанчына плача і просіць прабачэння за тое, што ўключыла ўкраінскую песню.

«Дарагія расіяне, сыны нашай радзімы, даруйце мне. Я вас усіх люблю. Гэтая песня прагучала… Я нават не спецыяльна яе паставіла. Я хацела парадаваць людзей дыскатэкай. Даруйце мне. Я вас усіх люблю. Нашым сынам хуткай перамогі і вяртання дадому. Мы пераможам. Я за Расію, я люблю вас усіх. Даруйце мне», — кажа жанчына.

У акупацыйнай адміністрацыі Ялты заявілі, што ў горадзе «ніхто не душыць мовы».

«Ёсць, вядома, пытанне да рэпертуару — наколькі дарэчная сярдзючкіна «щеневмерла» і танцы пад яе (няхай застанецца на сумленні тых, каму было весела)», — заявіла кіраўніца горада Яніна Паўленка.

Яна назвала танцы на вуліцы «стыхійным канцэртам», рэпертуар якога не ўзгаднілі з «адміністрацыяй». «У абставінах разбяруцца праваахоўнікі, сумневаў у тым няма», — напісала Паўленка.

Каментары

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць