Грамадства22

На выезд з Беларусі ў Еўрасаюз сабраліся вялізныя чэргі 

Больш за 3,5 тысячы фур стаяць у чэргах на выезд з Беларусі ў Еўрасаюз. Такія звесткі па стане на 16:00 20 лістапада падае Дзяржаўны памежны камітэт.

Фота ілюстрацыйнае

Больш за ўсё грузавікоў на гэты момант сабралася на беларуска-літоўскім пункце пропуску «Каменны Лог». Там выезду з Беларусі чакаюць 820 машын. На пункце пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы ў чарзе — больш за 650 грузавікоў. На ўезд у Латвію праз «Грыгараўшчыну» стаіць больш за 460 фур.

Звесткі сабраныя ад аператараў зоны чакання сістэмы электроннай чаргі перад пунктам пропуску. ДПК тлумачыць чэргі тым, што памежнікі і мытнікі з краін ЕС павольна афармляюць дакументы. 

Каментары2

  • Рэмарка
    20.11.2022
    Ну чаму ў ва ўсім вінаваты бок ЕС, узять хацябы тую "Грыгароўшчыну", летам там пачалі рамонт, да зімы яго, як заўсёды, не скончылі, зараз і ўезд, і выезд ідзе па адной палове пункта пропуску, г.з. прапускная здольнасць зменшылася на палову і гэта па віне беларускага боку.
  • ром
    20.11.2022
    Павольна - это мягко сказано!! С автобусами та же песня

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард12

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў10

Зборная Мексікі выйшла ў 1/8 фіналу. Гульня адкладалася на гадзіну з-за ўмоваў надвор'я1

Лукашэнка прыляцеў у Інданезію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць