Слуцкі кот, які жыў у танку і пра якога нядаўна пісалі, загінуў пад коламі машыны, паведамілі чытачы выдання Kurjer.info.

Мужчына распавёў рэдакцыі, што ката (ці хутчэй кошку, мяркуючы па яе афарбоўцы) збіла машына на вуліцы Сацыялістычнай, зусім недалёка ад таго танка, у якім ён жыў. Ягонае цельца чытач газеты некалькі дзён таму пабачыў на дарозе. Падрабязнасцяў здарэння ён не ведаў.

Каментары