Усяго патроху66

Ryanair ладзіць распродаж квіткоў на вясну і лета

Авіяперавозчык Ryanair абвясціў вялікі распродаж, які працягнецца да 31 студзеня і распаўсюджваецца на палёты з 1 красавіка па 30 чэрвеня. У акцыі бяруць удзел у тым ліку напрамкі з Польшчы і Літвы. Напрыклад, з Коўна ў Лондан можна злятаць за 29 еўра, у Капенгаген — за 16.

Фота: ryanair.com.

Нямала квіткоў з прывабнымі цэнамі і з літоўскай сталіцы. Танней за ўсё паляцець з Вільні ў польскі Гданьск (15 еўра), у дацкі Білунд (16 еўра) і нарвежскі Осла (19 еўра). 

Ад 25 да 30 еўра каштуюць квіткі ў Мілан, Лондан, Нюрнберг, Берлін, Вену, Брэмен, Дублін (у адзін бок). Самыя дарагія квіткі з Вільні — у Варну (53 еўра) і Афіны (61 еўра). Таксама квіткі актуальныя для вылету з Коўна і Палангі, але там колькасць накірункаў меншая.

З Польшчы лаўкостам можна адправіцца ў больш краін і з большай колькасці гарадоў. З Варшавы выгадней за ўсё ляцець у Брусель, швецкі Гётэрбер, Осла (17 еўра), а таксама ў Рыгу і Стакгольм (19 еўра), Ліверпуль і Лондан (21 еўра).

З Гданьска больш прапаноў па 17 еўра: у Білунд, Гётэрбер, Гамбург, Капенгаген, Лондан, Осла і Вільню. На адзін еўра даражэй абыдзецца квіток у Стокгольм.

Таксама танныя квіткі чакаюць жыхароў іншых польскіх гарадоў: Катавіцэ, Кракава, Познані, Уроцлава і іншых.

Дзеля цікавасці мы параўналі цэны на падакцыйныя квіткі ад Ryanair са звычайнымі ад іншага папулярнага лаўкоста — WizzAir. Аказалася, што часам аднолькава выгадна купіць білеты без распродажу. 

Напрыклад, з Коўна ў Лондан Ryanair распрадае квіткі ад 16 еўра, а ў WizzAir можна знайсці квіток на май усяго на 4 еўра даражэйшы — і гэта без акцый. Але з Вільні ў той жа Осла квіткі на гэты перыяд ад WizzAir каштуюць сама меней па 70 еўра (а ў Ryanair — ад 19 еўра).

Каментары6

  • NgFrt1079gH18xQd
    11.01.2023
    У Бiлунд вырта злётаць з малымі, бо там жа Legoland!
  • Манкурт
    11.01.2023
    Навошта нам той Райн, калі мы ўжо набылі квіткі Белавія на распродажы ў Калінінград і Растоў?
  • Швейкус
    12.01.2023
    На Белград! На Белград!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць