Грамадства11

У Касцюковіцкім раёне прападае драўляная царква сярэдзіны ХІХ стагоддзя

Галоўная славутасць вёскі Гаўрыленка, што месціцца за 30 кіламетраў ад горада Касцюковічы — Свята-Пакроўская праваслаўная царква. Яна была ўзведзеная ў 1863 годзе на беразе рэчкі Зубр і захавалася да нашых дзён, але знаходзіцца ў гаротным стане, піша выданне «Магілёў.Media».

Пасля 1917 года, калі бальшавікі сталі весці барацьбу з рэлігіяй, царква была закрытая. У савецкі час тут размяшчалася збожжасховішча. У пачатку 90-х гадоў з храма быў вывезены ў горад Клімавічы пазалочаны іканастас.

Гісторыя царквы авеяная легендамі. Адна з іх — падземны ход, які нібыта звязваў яе з капліцай на мясцовых могілках. Некаторае падабенства ходу захавалася да гэтага часу, але, на жаль, на сёння ён засыпаны зямлёй.

Калісьці прыгожы храм, які без перабольшвання можна назваць перлінай драўлянага дойлідства, доўгі час з’яўляўся сельскім духоўным цэнтрам. Але неўзабаве гэты гістарычны помнік можа ператварыцца ў руіны і знікнуць. Праблема разбурэння помніка ўзнікла не цяпер, але з кожным годам ягоны стан пагаршаецца.

Між іншым колішняя царква знаходзіцца ў прасторным скверы, размешчаным у цэнтры вёскі. Аднак цяпер вакол яе нарасло шмат дрэў, хутка гэта тэрыторыя можа ператварыцца ў лес, у якім і следу не будзе, што тут некалі стаяў храм.

Чытайце таксама:

Стогадовую драўляную капліцу на крычаўскіх могілках ператварылі ў сметніцу

Палац Пацёмкіна-Галынскіх у Крычаве адзначае чарговую гадавіну, але стайні пры ім так і не аднавілі

У Крычаве гінуць старыя яўрэйскія могілкі

Знішчаны будынак апошняй мсціслаўскай сінагогі — раней яго патаемна прадалі за бясцэнак

Каментары1

  • Гісторык
    22.01.2023
    Спаліць маскоўска-праваслаўнае кубло.Пабудавалі пасля пакарання смерцю Героя Каліноўскага.У той час "цыбуліны" запаланілі землі ВКЛ.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў3

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць