На працягу наступных 10 дзен Расія плануе пачаць новае маштабнае наступленне. Пра гэта піша выданне Financial Times са спасылкай на неназванага дарадцу УСУ. Мэтай расійскага наступлення выданне называе акупацыю ўсяго Данбаса.

Кіеў атрымаў «вельмі надзейныя даныя разведкі» пра намер РФ пачаць новы наступ. Паведамляецца, што наступ расійскага войска можа пачацца ў раёнах гарадоў Крамянная і Ліман, дзе расіяне ўжо некалькі тыдняў канцэнтруюць вялікія сілы.
Акрамя таго, Крэмль нарошчвае колькасць сваіх войскаў на поўдні Данецкай вобласці, перакідаючы дадатковыя сілы ў населеныя пункты вакол Марыупаля.
Мэтай расійскага наступлення выданне называе акупацыю ўсяго Данбаса.
Ананімны дарадца УСУ таксама паведаміў FT, што наступ расіян, верагодна, узначаляць элітныя падраздзяленні.
Напярэдадні міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што Кіеў чакае новы наступ Расіі да канца лютага, але гатовы яго стрымліваць. Рэзнікаў сказаў, што наступ можа быць прымеркаваны да гадавіны пачатку вайны.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары