Здарэнні22

Польскі суд даў завочна чатыры гады турмы беларусу, які збіў на пераходзе 15-гадовую дзяўчыну. Мужчыну шукае паліцыя

На пачатку кастрычніка 2022 года ў Штабіне паміж Аўгуставам і Беластокам адбылася смяротная аварыя: беларус на грузавіку збіў 15-гадовую дзяўчыну, якая ішла ў школу. Яна памерла з-за сурʼёзных траўм галавы.

У студзені 2023 года стала вядома, што польская пракуратура выставіла абвінавачанне беларусу ў здзяйсненні ДТЗ са смяротным вынікам.

Сваячка кіроўцы распавядала выданню «Мост», што мужчыну не ўзялі пад арышт, сказалі, што паведамяць, калі пачнецца працэс. Аднак на пошту ў Беларусь яму нічога не паступала.

— Ён сам перажывае і не хаваецца, знаходзіцца ў няведанні. З фірмы званілі ў суд, але ім не далі ніякай інфармацыі.

Сваякі паведамілі, што мужчына некалькі разоў наведваў Еўрасаюз, у тым ліку, выязджаў у Літву і Польшчу. І яго ні разу не затрымлівалі польскія праваахоўнікі.

Жанчына таксама расказала, што загінулая дзяўчына на момант аварыі стаяла каля пешаходнага перахода ў навушніках і капюшоне, размаўляла па тэлефоне. Па словах сваячкі, разглядалі нават версію суіцыду.

— Калі ён пад'язджаў да перахода, яна толькі тады выскачыла ці пайшла. Там былі камеры відэаназірання, былі сведкі. Там ніхто не спыняўся, ехала калона дальнабойшчыкаў.

І вось стала вядома, што мужчына атрымаў завочна чатыры гады турэмнага зняволення за смяротны наезд. Суд у Аўгуставе пастанавіў выдаць арыенціроўку на мужчыну: ён аб'яўлены ў вышук. Таксама кіроўца павінен выплаціць сям'і загінулай 50 тысяч злотых маральнай кампенсацыі.

Згодна з прыгаворам суда, мужчына не прытрымліваўся належнай асцярожнасці і не спыніўся перад пешаходным пераходам, каб прапусціць дзяўчыну.

Пакуль прысуд не набыў законную моц. Калі гэта адбудзецца, будзе прымененая працэдура выдачы еўрапейскага ордара на арышт.

Каментары2

  • BLR
    04.03.2023
    А колькі даў польскі суд таму (той) хто збіў беларускага хлопчыка ў Беластоку?
  • Імпоеа
    05.03.2023
    BLR, там жа не смяротны выпадак, хлопчык жывы.

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»16

«Белджы» ўвайшоў у топ-5 расійскага аўтарынку

У Ніжні Ноўгарад з Мінска адкрыўся прамы авіярэйс2

Ціханоўская прыехала на хутар да былых палітвязняў7

Расійскія ваенкары назвалі Канстанцінаўку «другім Купянскам», а ўкраінскія вайскоўцы зладзілі ў горадзе флэшмоб2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны49

У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову32

Два легкавікі лоб у лоб сутыкнуліся каля Лагазы ў Лагойскім раёне1

За 4 ліпеня Расія страціла 1290 вайскоўцаў забітымі і параненымі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць