Каранцінныя захады ўводзяцца з 4 лістапада ў школах і лячэбных установах Віцебска.
Паводле намесніка начальніка аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Сяргея Цыркіна, парог захворвання рэспіраторнымі інфекцыямі ў абласным цэнтры
перавышаны ў шэсць разоў.
Медыкі рашылі не чакаць трох дзён перавышэння парогу захворвання і прынялі папераджальныя захады.
У гэтай сувязі зачыняюцца школы, абмяжоўваецца наведванне хворых у стацыянарных устаовах, бальнічныя лісты будуць выдавацца даразу на пяць дзён.
Перавышэнне парогу захворвання ў некалькі разоў назіраецца ў Полацку, Наваполацку і Оршы.
Там таксама ад серады будуць уведзенныя каранцінныя мерапрыемствы.
Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты
Каментары