Грамадства1717

Золатава і Чэкіна — 12 гадоў калоніі. На прысудзе суддзя Валянціна Зянькевіч трымала іх у кайданках 

Сёння быў вынесены прысуд галоўнаму рэдактару Tut.by Марыне Золатавай і гендырэктару Людміле Чэкінай.

Фота: Мінская праўда

Чэкінай далі таксама штраф у 37 тысяч рублёў (тысяча базавых велічынь).

Суд па справе Tut.by пачаўся 9 студзеня і праходзіў у закрытым рэжыме. Абвінавачванымі па ім праходзілі пяць былых работнікаў ТАА «Тут бай медыя»: дырэктар Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар Марына Золатава, рэдактар аддзела эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, карэспандэнт Алена Таўкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка. 

Перад судом Таўкачова, Лойка і Ткачэнка выехалі за мяжу. Іх абвясцілі ў вышук, а крымінальную справу ў дачыненні да іх выдзелілі ў асобную вытворчасць.

Людміле Чэкінай былі інкрымінаваныя «ўхіленне ад выплаты падаткаў, арганізацыя распальвання сацыяльнай варожасці і варажнечы, а таксама распаўсюд матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Фота: БелТА

Марына Золатава абвінавачвалася ў «дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, распаўсюдзе матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Фота: БелТА

Напярэдадні прысуду БТ выпусціла прапагандысцкі фільм пра Tut.by. Супрацоўнікаў партала абвінавацілі ў русафобстве, нагнятанні сітуацыі ў Беларусі ў часе пратэстаў, распальванні варожасці і ўхіленні ад выплаты падаткаў. У сюжэце выкарыстаны інтэрв’ю супрацоўнікаў, якія ў той момант знаходзіліся ў няволі і фактычна былі закладнікамі. У амаль паўтарагадзінным відэа няма ні слова Людмілы Чэкінай і толькі адна цытата Марыны Золатавай, хутчэй за ўсё выразаная з запісаў следчых дзеянняў, дзе яна заяўляе, што партал заўжды трымаўся журналісцкіх стандартаў.

Золатава і Чэкіна прызнаныя палітвязнямі. КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Разгром Tut.by адбыўся раніцай 18 мая 2021 года, калі сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы ў Мінску і абласных цэнтрах.

У той дзень затрымалі 15 чалавек. Але з таго часу большасць фігурантак была вызвалена з-пад варты.

Суддзёй на працэсе выступала Валянціна Зянькевіч. Роля суддзяў на палітычных працэсах чыста намінальная: на тысячах судоў не было ніводнага апраўдальнага прысуду. Тым не менш, Валянціна Зяньковіч здолела праявіць сябе: на час прысуду Золатавай і Чэкінай не знялі з рук кайданкоў.

Каментары17

  • Ответ
    17.03.2023
    Ещё один ответ на письмо Середича.....
  • Боится
    17.03.2023
    Эта, дурная власть боится женщин и детей!
  • Жанна Львовна
    17.03.2023
    Ответ, кому он хочет чтото показать, одевая на этих милых женщин за решеткой наручники.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць