Грамадства2121

У Святланы Алексіевіч у Нямеччыне заблакавалі банкаўскі рахунак

У Германіі заблакавалі банкаўскі рахунак нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пасля таго, як у 2020 годзе да яе дома ў Мінску прыйшлі сілавікі, пісьменніца пераехала ў Берлін. Цяпер у яе скончыўся дазвол на жыхарства, выдадзены тады нямецкімі ўладамі. І на гэтай падставе быў заблакаваны рахунак, піша «Еўрарадыё».

«Блакіроўка рахунку Святланы Алексіевіч — не выключны выпадак, а вельмі шараговая сітуацыя, такое здараецца з вялікай колькасцю беларусаў, якім па нейкіх прычынах не паспяваюць своечасова працягнуць дазвол на жыхарства, — каментуе сітуацыю кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. — У банку Святлане сказалі, што гэта абмежаванні, якія датычаць беларусаў і расіян, у сувязі з вайной. Праблема не ў тым, што такое не павінна здарацца з нобелеўскай лаўрэаткай — падыход павінен быць аднолькавы да ўсіх, — такога не павінна здарацца ні з кім. Патрэбная змена падыходу для тых, хто вымушаны быў выехаць з Беларусі праз пераслед, але працягвае працу на карысць дэмакратыі». 

Новы ДНЖ Алексіевіч атрымае на пачатку красавіка 2023-га. У сутычцы са славутай нямецкай бюракратыяй — бюракратыя перамагла.

Каментары21

  • Олег
    22.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    22.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Абу
    22.03.2023
    Без бумажки мы букашки
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця66

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку5

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

У Беларусі прадаюць амерыканскі мускул-кар, які літаральна ўрос у зямлю. Цана ўражвае3

Адміністрацыя Трампа пазбавіла Гарвард права навучаць замежных студэнтаў2

Цапкала: Папулярнасць Ціханоўскай — вынік накрутак і маніпуляцый23

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт7

Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў4

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця66

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць