Грамадства33

Лукашэнка: Продажы калійных угнаенняў вярнуліся на дасанкцыйны ўзровень

Продажы беларускіх калійных угнаенняў вярнуліся на ўзровень, які быў да ўвядзення санкцый. Пра гэта Лукашэнка заявіў 23 мая падчас выязнога пасяджэння па пытаннях будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю горна-ўзбагачальнага комплексу ў Любанскім раёне, піша БелТА.

«Увялі санкцыі супраць калійных угнаенняў — ну і што? Сёння кіраўнік Андрэй Рыбакоў (генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій») дакладвае, што яны выйшлі на продажы калійных угнаенняў дасанкцыйнага перыяду. Немагчыма санкцыямі стрымліваць развіццё любой краіны, нават невялікай. Немагчыма», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў непаслядоўнасць заходніх краін:

«Тыя, хто ўводзіць санкцыі, калісьці — памятаеце — выступалі за глабалізацыю. За глабальныя сувязі і іншае. Дык усе краіны завязаны ў гэтую глабалізацыю, як сёння можна вырваць нейкае звяно з ланцужка? Немагчыма».

«Мінеральныя ўгнаенні будуць патрэбныя заўсёды. Таму ў гэтым напрамку будзем дзейнічаць», — дадаў Лукашэнка.

Каментары3

  • Немагчымае магчыма
    23.05.2025
    Гэта значыць продажы калію ўпалі неверагодна. Магчыма поўнае эмбарга накладзена і нават Кітай не купляе.
  • Лявон
    23.05.2025
    А мы верым. Дарэчы, што там на конт паказчыкаў прыбытку калійнай галіны? Лагістыка стала даражэйшая ў разы, да і пакупнікі за падсанкцыйны калій патрабуюць зніжкі, што мама не сумуй. Таму раней, калі Галаваты адкатваў Віце Лукашэнку, ужо не атрымліваецца. А калі ў кангрэсе пройдзе законапраект Грэма-Блюменталя аб 500-адсоткавым другасным тарыфе на пакупнікоў расейскіх вуглявадародаў - давядзецца ўвогуле выключыць святло
  • Портрет Си в каждой квартире беларуса
    23.05.2025
    Только и при помощи Китая.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць