Як паведамілі ў прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося раніцай 22 мая каля 6:21 на тэрыторыі прыватнага дома.

Фота: vitebsk.mchs.gov.by
Ратавальнікі атрымалі паведамленне аб неабходнасці дапамогі ў выманні цела з калодзежа.
На месцы было ўстаноўлена, што ў калодзеж упала і патанула жанчына 1972 года нараджэння — гаспадыня дома.
Супрацоўнікі МНС дасталі цела з глыбіні каля сямі метраў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары