Спорт1414

Вядучаму хакейных матчаў Лукашэнкi паралізавала частку твару

Вядучы хатніх матчаў хакейнага мінскага «Дынама» і каманды Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Аўрамчык расказаў, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Дзмітрый Аўрамчык
Дзмітрый Аўрамчык. Фота: promoter.by

Па словах Аўрамчыка, тры тыдні таму ў яго забалела вуха, знік смак, а пасля паралізавала палову твару. Лекары паставілі яму дыягназ — неўрыт нерва твару. Прычына, хутчэй за ўсё, вірусная, а лячэнне вельмі дарагое і доўгатэрміновае, прычым гарантый на поўнае аднаўленне медыкi не даюць, піша «Трыбуна».

Раней было вядома толькі тое, што ў Аўрамчыка заўважныя праблемы з дыкцыяй. З-за гэтага два апошнія выпускі тэлепраграмы «Ясна пра хакей з Дзмітрыем Аўрамчыкам» на канале «Яснае TV» правёў замест яго каментатар Аляксей Рагалевіч. Аднак згаданыя праблемы не перашкодзілі Аўрамчыку адпрацаваць у якасці вядучага матча каманды Лукашэнкі 18 і 19 сакавіка.

Каментары14

  • Я сама непазбежнасць
    31.03.2023
    Яка сумна навіна
  • дочка Максима Дизайнера
    31.03.2023
    ёпрст
    на фота гляджу... а ў яго што - парык, як у кабзона? а такі здаецца малады... 
  • Паляшук э
    31.03.2023
    Мама маліла Дзіму: насі шапку, сынок, і не звязвайся з благімі людзьмі. Не паслухаўся - вось вынік. Хаця лепей бы яно прычапілася да Азаронка, Тура, Навасібірскай язвы мукавоза,, Гадкай. Ібо сказано: НЕ ВРИ Ты! Яны болей "заслужаныя", чым чарговы хакейны блазан.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць