Нерухомасць

Эксперт: кошт квадрату ў новабудоўлях сталіцы дасягнуў столі

Далейшы рост цэнаў на нерухомасць будзе стрымліваць інфляцыя, зніжэнне колькасці ахвотных набыць жыллё і канкурэнцыя з боку дзяржаўных забудоўшчыкаў.

Новая Баравая

Аб гэтым і іншых асаблівасцях рынку нерухомасці распавяла эксперт па жылой нерухомасці Наталля Літоўская ў эфіры інстаграм-канала kufar.official

Чым абумоўлены высокі попыт на нерухомасць

Пасля спаду на рынку нерухомасці, які назіраўся з пачаткам вайны Расіі з Украінай, за год адбылася адаптацыя да новай сітуацыі.

Наталля Літоўская адзначае тры фактары, якія паўплывалі на высокі попыт, які прысутнічае ў апошні час.

Першы звязаны са стратай даверу да банкаўскіх укладаў. Пасля сітуацыі мінулага года, калі банкі аддавалі валютныя ўклады ў вельмі абмежаваных аб'ёмах, людзі перасталі давяраць захоўванню валюты ва ўкладах.

На думку Наталлі, «вырашыўшы, што банкам давяраць нельга, людзі перавялі ўклады сабе «пад матрацы». Але «пад матрацам» захоўваць вялікія сумы псіхалагічна цяжка. Пры гэтым рэальныя даходы насельніцтва не ўпалі. Калі не лічыць нейкіх 2-3 працэнты. Таму людзі маглі накопліваць. Паколькі накоплівалася на жыллё, то яно ў выніку і набывалася»

Другі фактар, на які звяртае ўвагу эксперт, гэта зніжэнне ставак па крэдытах. «Крэдыты пад 15,4 % гадавых лічацца па беларускіх мерках таннымі. Тыя, каму не хапала 10-30 тысяч і хто лічыў немагчымым браць крэдыт пад 21-22%, вырашылі, што пад 15,4% (а для дзяржзабудоўшчыкаў пад 15%) можна браць».

Трэці фактар, які менш уплывае на рынак нерухомасці — абмежаваныя магчымасці крыніц інвеставання. Адзіны максімальна надзейны шлях, які застаўся ў беларусаў, гэта інвестыцыі ў жыллё.

«У новабудоўлі — не вельмі добрая ідэя, а вось у другасны рынак — добрая. Набываеш кватэру за 50 тысяч і здаеш яе. Кватэра будзе акуплівацца, і ў далейшым яе можна прадаць за большую суму. Бо ў доўгатэрміновай перспектыве на рынку цэны вырастуць. Гэта ўмоўны наш пенсійны фонд. Так людзі інвестуюць у сваю будучыню на пенсіі», — лічыць Літоўская.

Што адбываецца з коштамі на жыллё з боку забудоўшчыкаў

Эксперт адзначае, што пад уплывам узрослага попыту забудоўшчыкі паднялі цэны. «Толькі адзін ці два забудоўшчыкі гэтага не зрабілі, бо ў іх вялікі абʼём аднатыпных кватэр, якія і так слаба бралі. А кошты ліквідных праектаў падняліся», — дзеліцца сваімі назіраннямі Наталля Літоўская.

Аднак новыя цэны, на думку эксперткі — ужо верхняя мяжа. Пры гэтым яна не ведае, пра што думалі маркетолагі, калі паднялі цэны ў новых кварталах «Мінск-Свету» на ўзроўні 1600-1700 даляраў за квадрат.

«Магчыма яны хацелі паказаць, наколькі таннае ўсё астатняе, што ў іх прапануецца. У іх аграмадны абʼём не распраданага гатовага жылля. Па звестках з базаў, у 1300 кватэр у гатовых дамах. Такая лічба для Мінска вельмі вялікая. Магчыма, маркетолагі вырашылі напужаць пакупнікоў («давайце мы пакажам, што хутка будуць гіганцкія цэны, і тады вы звернеце ўвагу на тое, што цяпер па 1100, і схопіце»). Іншага тлумачэння я не бачу», — заўважае эксперт.

Літоўская адзначае, што ў далейшым цэны на жыллё будзе стрымліваць падзенне курсу беларускага рубля і адзначае яшчэ адзін фактар — змяншэнне колькасці грошай на руках у насельніцтва, якія людзі гатовыя ўкласці ў нерухомасць.

«Як мы бачылі па дрэнных гадах, у месяц здзяйснялася каля 1000-1100 здзелак. Цяпер да іх дадаліся інвестары, якія ў другія месцы пабаяліся ўкладаць. У выніку мы бачым павышаныя лічбы. Але гэтая колькасць людзей скончыцца, і мы зноў убачым зніжэнне попыту. Цэны, якія мы бачым, ужо столь. Далей ім расці няма куды.

Акрамя таго, у камерцыйных забудоўшчыкаў усё больш канкурэнтаў у выглядзе дзяржаўных. Яны выстаўляюць цэны ў беларускіх рублях і такім чынам адцягваюць попыт на сябе. Да таго ж у гэтым годзе ўсе новыя праекты ад дзяржаўных забудоўшчыкаў», — адзначае эксперт.

Хто ён, інвестар у сталічную нерухомасць

Эксперт адзначае, што ў цяперашні час назіраецца небывалая, да 25%, доля людзей з рэгіёнаў, якія набываюць жыллё ў новабудоўлях Мінска. На думку Літоўскай, гэта не толькі простыя інвестары, але і

«людзі, якія не бачаць перспектыў у рэгіёнах, якія лічаць, што з кожным годам там будзе рабіцца горш. Яны набываць ці для сябе жыллё, каб пераехаць, бо ў Мінску заўсёды ёсць грошы, можна знайсці работу. Ці гэта людзі, у якіх падрастаюць дзеці. Можа яны і хацелі б, каб іх дзеці жылі ў сваім горадзе, але разумеюць, што будучыня за Мінскам. І тое, што яны накоплівалі на будучыню, укладаюць у Мінск».

Якая кватэра найбольш прывабная для інвестыцый

Эксперт адзначае, што двухпакаёвыя кватэры ніколі не былі прывабнымі з пункту гледжання інвестыцый. Гэта вельмі далёкія інвестыцыі з даходнасцю 5-6%.

Літоўская адзначае што самую высокую даходнасць даюць аднапакаёвыя кватэры і еўрадвойкі ў звычайных панэльных дамах каля добрых транспартных шляхоў, блізка да цэнтру ці метро.

А вось для сямʼі лепш разглядаць кватэру на другасным рынку дзе-небудзь у Малінаўцы, чым новабудоўлю. Бо ў першым выпадку ёсць уся інфраструктура для камфортнага жыцця.

Да якіх новых жылых комплексаў па суадносінах цаны, якасці і раёна варта звярнуць увагу

Эксперт рэкамендуе звярнуць увагу на ўсе новабудоўлі каля Грушаўкі, забудову МАПІДа на вуліцы Курганнай, дамы УКСа каля метро «Пушкінская» на месцы так і не пабудаванага ГЦ «Гулівер». У апошнім выпадку будаўніцтва пачнецца не раней, чым праз год. Але, як лічыць эксперт, есць сэнс пачакаць, бо яны будуць і ліквідныя і цікавыя для ўласнага пражывання.

Для доўгатэрміновых перспектыў (каб жыць на пенсіі) можна разглядаць «Зялёную гавань», якая ў перспектывы войдзе ў межы горада. Цяпер жа там, як адзначае Літоўская, нават маршрутка не ходзіць.

Эксперт таксама адзначае, што для жыцця добра падыходзіць «Новая Баравая».

Чытайце яшчэ:

У Новай Баравой прэзентавалі новы квартал са свяцільнямі і дываном у двары. Што з цэнамі?

Ажно трэць кватэр у Мінску прадаецца па даверанасці

За колькі ў сярэднім прадаваліся аднушкі ў Мінску? Многія з іх скуплялі іншагароднія

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →