Усяго патроху

Колькі часу можна захоўваць фарбаваныя яйкі і булкі

Беларусы, як правіла, грунтоўна рыхтуюцца да Вялікадня — гаспадыні гатуюць булкі і фарбуюць яйкі цэлымі дзясяткамі. Хтосьці паспявае з'есці святочныя стравы за пару дзён, а хтосьці не. «Мінская праўда» пацікавілася, колькі можна захоўваць такія пачастункі.

Захоўваць булкі, як правіла, можна да чатырох дзён. Каб яны павольней чарсцвелі, іх кладуць у поліэтыленавыя пакеты або абгортваюць харчовай плёнкай.

Калі казаць пра фарбаваныя яйкі, то яны захоўваюцца гэтак жа, як і звычайныя вараныя. Пры пакаёвай тэмпературы яйкі можна захоўваць не больш за 2-3 сутак, у халадзільніку — даўжэй (тыдзень—два). Калі ў памяшканні цяплей за 20 градусаў, яйкі без халадзільніка трэба з'ядаць на працягу 10-12 гадзін. У халадзільніку святочны харчовы прадукт пажадана захоўваць у папяровай упакоўцы і на паліцы, а не на дзверцах, дзе тэмпература «скача».

Разам з тым ачышчаныя яйкі або тыя, у якіх трэснула шкарлупіна пасля гульні ў «біткі», рэкамендуецца захоўваць выключна ў халадзільніку прыкладна суткі—двое.

Каментары

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць