Усяго патроху

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

Шэсць беларусак, якія сёння жывуць у Літве, ЗША і Вялікабрытаніі, рыхтуюцца да аднаго з самых складаных марафонаў на адкрытай вадзе — заплыву праз Ла-Манш, які пройдзе ў чэрвені. Калі ім удасца гэта зрабіць, каманда BelSwimSisters можа стаць першай беларускай эстафетнай камандай, якая пераадолее гэты маршрут.

Ідэя, пішуць удзельніцы ў сваім акаўнце, з’явілася пасля знаёмства з літоўскай камандай плыўцоў, якая ў 2025 годзе пераплыла Ла-Манш. Яны пазнаёміліся праз сацыяльныя сеткі, а потым сустрэліся на адкрытых заплывах у Літве.

У Ла-Маншы — праліве паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй — праходзіць адзін з самых вядомых марафонаў на адкрытай вадзе. Даўжыня маршруту па прамой складае каля 34 кіламетраў, але з улікам марскіх плыняў плыўцы часта пераадольваюць 40—60 км. Эстафетны фармат прадугледжвае, што ўдзельніцы па чарзе змяняюць адна адну ў вадзе, а агульная працягласць заплыву можа складаць ад 10 да 16 гадзін.

Адна з галоўных складанасцяў — тэмпература вады. Калі большасць спаборніцтваў на адкрытай вадзе праходзіць пры 21—24 градусах, то ў Ла-Маншы напрыканцы чэрвеня вада трымаецца на ўзроўні 14—16°C. У такой вадзе дыханне становіцца цяжкім, хутка мерзнуць рукі і ногі, а працяглае знаходжанне можа прывесці да гіпатэрміі.

Менавіта холад становіцца галоўнай прычынай, чаму многія не даходзяць да фінішу. За станам плыўцоў сочаць назіральнікі на лодцы: калі тэмп рухаў падае і становіцца відавочна, што чалавек пачынае губляць сілы ад холаду, яго вымаюць з вады.

Таму падрыхтоўка да заплыву ў першую чаргу звязаная з прывыканнем да халоднай вады. Як распавядаюць удзельніцы ў сваім інстаграме, трэніроўкі праходзяць у самых розных умовах — ад ледзяных азёр у Літве да заплываў у акіяне.

Дар’я Сліж на спаборніцтвах. Фота з сацыяльных сетак каманды

Акрамя гэтага, каманда шмат плавае і паасобку. У агульным чаце ўдзельніцы ставяць сабе мэты на тыдзень і дзеляцца вынікамі трэніровак. Ёсць і начныя заплывы — старт можа адбыцца ў любы час сутак, таму трэба быць гатовым плысці і ў цемры.

Яшчэ адна асаблівасць адкрытай вады — хвалі і вецер. Плыні могуць біць у твар з любога боку, таму плыўцы вучацца дыхаць і налева, і направа. Для многіх гэта як навучыцца пісаць другой рукой — патрабуе часу і перабудовы каардынацыі.

Каманда жыве ў розных краінах: тры ўдзельніцы ў Літве, дзве ў ЗША і адна ў Вялікабрытаніі. Каб падтрымліваць сувязь, яны рэгулярна сустракаюцца анлайн і абмяркоўваюць як трэніроўкі, так і арганізацыйныя пытанні.

Час ад часу атрымліваецца збірацца і асабіста. Напрыклад, сумесныя трэніроўкі ўжо праходзілі ў Атлантычным акіяне ў Іспаніі. Такія сустрэчы дапамагаюць не толькі падрыхтавацца фізічна, але і адчуць сябе сапраўднай камандай.

Алена Грыгор'ева. Фота з сацсетак каманды BelSwimSisters

Старт заплыву адбываецца з боку Вялікабрытаніі — такія правілы. Плыўцы павінны дакрануцца да французскага берага, пасля чаго вяртаюцца на лодку і ідуць назад у порт Дуўр. Дакладнае месца фінішу прадказаць складана: моцныя плыні часта зносяць траекторыю, таму маршрут нагадвае літару S.

Удзельніцы беларускай каманды — Улляна Зарубіна, Дар'я Сліж, Марына Шынкарэнка, Марыя Колесава-Гудзіліна, Настасся Літвіненка, Алена Грыгор’ева.

Яны пішуць у сацсетках, што ў кожнай з іх — свая гісторыя і матывацыя. Жанчыны розных прафесій, але ўсіх аб’ядноўвае адна мэта — пераплысці Ла-Манш разам. Тым больш звароты ў профільныя асацыяцыі паказалі: чыста беларускай эстафетнай каманды на Ла-Маншы пакуль не было.

Улляна Зарубіна падчас падрыхтоўкі. Фота з сацсетак каманды BelSwimSisters

Каманда вядзе старонку ў інстаграме, дзе расказвае пра трэніроўкі і кваліфікацыйныя заплывы, а таксама пра тое, як іх можна падтрымаць.

Каментары

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць