Грамадства11

Навукоўцы высветлілі, што за ўспышку ў небе назіралі беларусы і ўкраінцы ўвечары 19 красавіка

Гэта быў метэор. Так ахарактарызавалі загадкавую ўспышку ў небе над Украінай і Беларуссю, якую назіралі ўвечары, 19 красавіка, у Міжнароднай метэорнай арганізацыі.

У Кіеве нават была абвешчаная паветраная трывога. Але крыху пазней стала вядома, што гэта не звязана з баявымі дзеяннямі.

Крыху пазней з'явілася версія пра падзенне спадарожніка NASA. Але і гэта не пацвердзілася.

Нарэшце навукоўцы вывучылі ўсе матэрыялы: як фіксацыі з камер назіранняў і аматарскіх смартфонаў, так і даныя астранамічных станцый Славакіі і Венгрыі, якія таксама зафіксавалі падзенне баліда, піша Blizko.by.

Гэта было касмічнае цела дыяметрам каля паўметра і вагой у 200-300 кілаграм. Падаў метэарыт проста над Кіевам (там ён і «засвяціўся» ярчэй за ўсё). Ляцеў на вышыні каля 80 кіламетраў з хуткасцю 29 км/с, а на вышыні 38 кіламетраў над Зямлёй узарваўся. Доўжылася гэта касмічнае відовішча каля 5 секунд.

На Зямлю пасля выбуху амаль нічога не трапіла. Нябеснае цела разляцелася на дробныя аскепкі і пыл — занадта высокая была хуткасць падзення. На думку экспертаў балід мог падысці блізка да Зямлі яшчэ пару гадоў таму, затым зрабіць поўны абарот вакол нашай планеты і ўвайсці ў яе атмасферу толькі цяпер.

Каментары1

  • Чаршквар
    26.04.2023
    Даже инопланетяне бомбят Украину.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць