Культура22

5000+ ІТ-слоў па-беларуску выклалі ў вольны доступ

Распрацоўшчык і перакладчык Аляксандр Клюеў выклаў у агульны доступ беларускую ІТ-тэрміналогію. Dev.by сабраў некалькі цікавых альбо нестандартных прыкладаў.

«Вырашыў усё ж даць доступ да сваіх напрацовак. Тут загрэгаванае ўсё, што было ў каманды Ubuntu, Telegram, асобныя адзінкі тэрмінаў з MS, Google і Samsung, а таксама мае напрацоўкі і дадатковыя тлумачэнні. Карыстайцеся!» — напісаў Аляксандр у твітары.

Знайсці поўны дакумент можна на спасылцы. Ён разбіты на некалькі катэгорый: арыгінал тэрміна на англійскай; прыклад перакладу на беларускую; як не трэба перакладаць; і заўвагі (напрыклад, з якой тэхналагічнай базы было ўзятае тое альбо іншае слова; таксама ёсць карысныя спасылкі). У базе 5000+ тэрмінаў і фраз.

Калі хочаце далучыцца да перакладу — пішыце аўтару (яго кантакты ёсць тут).

Вось некалькі прыкладаў са спісу:

  • accelerator/booster — паскаральнік;
  • adjust — рэгуляваць; дапасаваць;
  • app/application — праграма. А вось supplement — гэта дадатак;
  • bar — панэль (яшчэ — палоска; паласа);
  • bug — памылка, але bug fixes — выпраўленне хіб;
  • check box — птушка (tick таксама можа быць «птушка» альбо як «пазнака; пазначыць»);
  • download — спампаваць, спампоўваць;
  • developer — распрацоўшчык;
  • digital citizenship — сеціўны этыкет;
  • firewall — міжсеткавы экран;
  • game — гульня; game activity гульнявая дзейнасць, а players — гульцы;
  • hardware — апаратны; абсталяванне, апаратнае забеспячэнне;
  • mouse wheel — колца мышы;
  • network — сетка;
  • provider — пастаўшчык; служба;
  • roaming — роўмінг (менавіта праз ў);
  • scales — вагі;
  • tag — цэтлік (ключавое слова) альбо тэг (элемент разметкі);
  • tilt — нахіл; нахіліць;
  • uploader — запампавальнік, запампоўшчык; загрузчык. А uploading — запампоўванне
  • user — карыстальнік

А вось, напрыклад, Twitter так і будзе Twitter, бо згодна з базай Samsung, гэтая «гандлёвая марка не мае зарэгістраванага адпаведніку на беларускай».

Аляксандр Клюеў апісвае сябе як беларускага палітычнага актывіста, сакратара «ЗБС — Задзіночання беларускіх студэнтаў», Golang back-end распрацоўшчыка і перакладчыка. Апошнія гады ён займаецца на грамадскіх пачатках перакладам шэрагу праграм на беларускую (у прыватнасці, Telegram, Psiphon, Ubuntu, Typora і Anki). Кажа, што пачаў рабіць гэта, каб «развіваць сваю мову», бо цяпер з тэрміналогіяй на беларускай — вялікія праблемы.

Прачытаць інтэрв’ю з Аляксандрам можна тут

«Птушка» і «слімак». Як 10 год таму энтузіясты стваралі ІТ тэрміны на беларускай

Каментары2

  • Лол
    27.04.2023
    Вось гэта сапраўды крутая рэч. Нармальнага збору тэрміналогіі практычна не было, а што было, тое з махнатых часоў. Дзякуй.
  • даведка
    27.04.2023
    FastStone и WinSnap (популярные скриншотеры) пускай переведут, а то у каждого по два десятка локалей, среди которых русский и украинский языки, но нет белорусского. У последнего совсем недавно вышла новая версия с обновлением всех переводов.

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць