«Я лепш памру… Чым буду кожны дзень бачыць бчб-перамогашальства і сапраўдныя еўрапейскія каштоўнасці», — напісаў аўтар канала «Жоўтыя слівы» ўчора ў 11 вечара.
Некаторыя іншыя праўладныя каналы пішуць, што, маўляў, Лукашэнка проста прастыў, не трэба нагнятаць.
«Колькі Лукашэнка правёў у адпачынку за ўсе гады?» — піша «Белорусский силовик», намякаючы на тое, што палітык мог захварэць праз стомленасць.
Апошні раз Аляксандр Лукашэнка з'яўляўся на публіцы 9 мая і меў хваравіты выгляд, не змог прайсці 300 метраў разам з іншымі кіраўнікамі краін. На ўрачыстасцях у Мінску ён упершыню не выступіў з прамовай. 14 мая на афіцыйных мерапрыемствах у гонар Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна ён зноў на людзях не з'явіўся, яго прамову зачытаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Учора ў Дзярждуме пацвердзілі інфармацыю аб праблемах са здароўем у Лукашэнкі.
Прэс-служба Лукашэнкі афіцыйна нічога не каментавала з гэтай нагоды, ствараючы бачнасць, што Лукашэнка падпісвае пэўныя дакументы.
Чытайце таксама:
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)