Усяго патроху66

Нью-Ёрк тоне пад цяжарам хмарачосаў

Даследаванне паказала, што Нью-Ёрк апускаецца з хуткасцю 1-2 мм у год пад цяжарам шматпавярховых будынкаў.

Дэфармацыя можа стаць праблемай для горада, дзе жыве больш за 8 мільёнаў чалавек. Навукоўцы лічаць, што жыхары горада сутыкнуцца з паводкамі раней, чым прагназуюць кліматычныя мадэлі.

Сукупная маса будынкаў у Нью-Ëрку складае амаль 800 мільёнаў тон. Да каласальнай нагрузкі на паверхню дадаецца складаная геалагічная будова пад мегаполісам, дзе шмат пяску, глею і гліністых азёрных адкладаў.

Каментары6

  • Bhagawan
    19.05.2023
    Kali skvapnaść pieramahła navat gealogiju...
    Im napeŭna praściej pabydavać vielizarnu damby, čym pazbavicca ad chmaračosaŭ.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    19.05.2023
    За тое, калі не Беларусь цалкам, дык Віцебская вобласць,  дакладна -- узнімаецца ўверх!
    Гэта мне некалі в.п. археолаг Міхась Чарняўскі тлумачыў... Я ў гутарцы з ім "наехаў" на меліяратараў, маўляў з-за іх глыбоцкія азёры павысыхалі, а рэчкі -- здрабнелі!
    -- Меліяратары тут не прычым!-кажа. Зямля, скінуўшы цяжар Ледавіка, выпрастоўваецца! Гэта як узяць мячык, ці балёнік, сціснуць пальцамі, а потым адпусціць -- ён выпрастаецца.
    Дарэчы, "капаў" ён тады тарфяныя стаянкі людзей у Бешанковіцкім раёне.
    -- Дык, а што людзям не было дзе жыць, як на балоце???-- пытаю. -- Не было пагоркаў, сухіх берагоў рэк і азёраў?
    -- 2500 гадоў таму людзі і жылі на пагорках, берагах рэк і азёр. Клімат быў цяплейшы і больш сухі! Потым пачалося пахаладанне і клімат стаў больш вільготны -- і аж да сёння так, узровень вады падняўся на 2-2,5 метры і тыя стаянкі апынуліся пад вадой, а потым зараслі балотам і  апынуліся пад торфам.
  • Іhar
    19.05.2023
    Падсыпаць жвірам да другога паверху ўсе дамы, як рабілі калісьці ў сярэднявечнай Эўропе. Яшчэ год на 1000 хопіць.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць