Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП складае 25,7%
Прычым уклад малога бізнэсу — 15 працэнтаў.

Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП Беларусі за 2022 год склаў 25,7%, паведамляе Белстат.
У тым ліку ўклад:
- малога бізнэсу — 15,4%;
- сярэдняга — 7,7%;
- індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,6%.
- Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2022 год склала 205 млрд рублёў, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі — 41,7 працэнта.
На 1 студзеня ў Беларусі было 263 тысячы ІП і 113 тысяч арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 100 тысяч мікраарганізацый (88% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 11 тысяч малых арганізацый (10%) і 2 тысячы сярэдніх арганізацый (2%).
Самыя папулярныя ў МСБ віды дзейнасці — гандаль, рамонт аўтамабіляў (34% ад агульнай колькасці арганізацый і ІП), транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (13%), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (9%). Па 8% прыпадае на прамысловасць і будаўніцтва.
Каментары
Что он и делает 29 лет к ряду.
У него враги почти все белорусы.
Говоришь на белоруском - враг, уважаешь белорусские символы и цвета - враг, если ты айтишник или просто умный, то тоже - враг, критикуешь лукашенко и его систему власти, тоже - враг, хороший врач - враг, хороший учитель - враг, честный мент, кгбист, чиновник - враг......и т.д. и т.п.