Свет11

Пуцін зменшыў значэнне атакі дронаў на Маскву: ISW патлумачыў чаму

Прэзідэнт Расіі паспрабаваў зменшыць значэнне атакі беспілотнікаў на Маскву, каб не прызнаваць свае абмежаваныя магчымасці «адплаціць» Украіне, перакананыя аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

Уладзімір Пуцін. Фота: Kremlin.ru

Каментуючы атаку БПЛА на сталіцу РФ, Пуцін заявіў, што расійскія войскі нанеслі ўдар па штабе ўкраінскай вайсковай разведкі «два-тры дні таму», і сказаў, што Узброеныя сілы РФ працягваюць адказваць на «вайну Украіны супраць Данбаса», наносячы ўдары па ўкраінскай вайсковай інфраструктуры.

Прэзідэнт РФ намякнуў, што ўдары беспілотнікаў па Маскве былі адказам Кіева на расійскія атакі. Пры гэтым расійскае Мінабароны паведаміла 30 мая, што войскі РФ здзейснілі «шэраг удараў з ужываннем дальнабойнага высокадакладнага ўзбраення паветранага базавання па галоўных цэнтрах прыняцця рашэнняў» ва Украіне.

«Мінабароны Расіі не заяўляла, што наносіла ўдары па штабе ўкраінскай вайсковай разведкі, няма ніякіх пацвярджэнняў заявы Пуціна», — піша ISW.

Расійскі прэзідэнт таксама заявіў, што Украіна спрабуе справакаваць Расію нанесці ўдар у адказ.

Акцэнт Пуціна на мінулых і бягучых ракетных ударах, магчыма, з'яўляецца спробай даць зразумець, што РФ ужо актыўна адказвае і што ёй не трэба адказваць на далейшыя ўкраінскія правакацыі».

У ISW таксама звярнулі ўвагу на словы Пуціна пра тое, што, хоць маскоўскія сістэмы супрацьпаветранай абароны «працуюць нармальна», Расіі ўсё яшчэ трэба «працаваць» над удасканаленнем гэтых сістэм.

У інстытуце мяркуюць, што адпаведнай заявай Пуцін паспрабаваў апярэдзіць папрокі з боку расійскіх ультранацыяналістаў, якія раней ужо крытыкавалі неэфектыўнасць сродкаў СПА ў Маскве і ў рэгіёнах на мяжы з Украінай.

Што было перад гэтым?

Паводле розных звестак СМІ, ад 25 да 32 беспілотнікаў атакавалі Маскву ўначы 30 мая, пашкоджана, прынамсі, два шматпавярховыя дамы, паведамляецца, што большасць дронаў збілі на падлёце да расійскай сталіцы, нагадвае «Украінская праўда».

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што супрацьпаветраная абарона Масквы «спрацавала штатна» падчас атакі беспілотнікаў 30 мая, аднак яе будуць узмацняць.

Расійскае выданне «Вёрстка» нанесла на карту месца атакі беспілотнікаў у Маскве — пазначаныя адрасы трапляння дронаў і пункты, дзе былі паведамленні пра выбухі.

Каментары1

  • a.hto.tam.idze
    31.05.2023
    Варта не забывацца на тое, што Пуцін яшчэ нічога не пачынаў, а ў Расеі застаецца вялікі яшчэ не распачаты патэнцыял на адказ!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў7

На праспекце Незалежнасці каля ЦУМа нахабны таксіст паехаў напярэймы патоку

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

Бітва за Канстанцінаўку: чаму гэтае месца можа стаць галоўнай мэтай наступу Расіі

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну23

У Вашынгтоне забілі дваіх супрацоўнікаў пасольства Ізраіля. Яны збіраліся заручыцца

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць